Леанель Фернандэс

Леане́ль Ферна́ндэс (ісп.: Leonel Fernández), поўнае імя — Леане́ль Анто́ніа Ферна́ндэс Рэ́йна (ісп.: Leonel Antonio Fernández Reyna, нар. 26 снежня 1953, Санта-Дамінга) — дамініканскі палітык, прэзідэнт Дамініканскай Рэспублікі з 16 жніўня 1996 да 16 жніўня 2000 года і з 16 жніўня 2004 года да 16 жніўня 2012 года.

Леанель Фернандэс
50-ы прэзідэнт Дамініканскай Рэспублікі[d]
16 жніўня 2004 — 16 жніўня 2012
Папярэднік Hipólito Mejía[d]
Пераемнік Danilo Medina[d]
прэзідэнт Дамініканскай Рэспублікі[d]
16 жніўня 1996 — 16 жніўня 2000
Папярэднік Juaqín Balaguey[d]
Пераемнік Hipólito Mejía[d]
Нараджэнне 26 снежня 1953(1953-12-26)[1][2][…] (70 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Санта-Дамінга, дзяцінства і юнацтва правёў у Нью-Ёрку, ЗША. Скончыў універсітэт у Санта-Дамінга, працаваў выкладчыкам і журналістам, затым заняўся палітыкай. Быў выбраны прэзідэнтам у 1996 годзе і, пасля чатырохгадовага перапынку, пераабраны на другі тэрмін у 2004 годзе. Пасля выбараў 16 мая 2008 года быў пераабраны на трэці тэрмін.

Жанаты. Жонка — Маргарыта Седэнья дэ Фернандэс. Сын — Амар Леанель Фернандэс Дамінгес.[3]

Зноскі

  1. Leonel Fernandez Reyna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leonel Fernández Reyna // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Leonel asiste a graduación de su hijo Omar (ісп.)

Спасылкі правіць

Leonel dice su gobierno fortalece la democracia (ісп.)