Леанціна Прайс

Леанціна Прайс (нар. 10 лютага 1927, г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская спявачка (сапрана).

Леанціна Прайс
англ.: Leontyne Price
Leontyne Price (b&w) by Jack Mitchell.jpg
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Violet Leontyne Price
Род дзейнасці спявачка, оперная спявачка
Дата нараджэння 10 лютага 1927(1927-02-10)[1][2][…] (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж William Warfield[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыла Джульярдскую музычную школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у тэатры «Ла Скала». 3 1961 салістка «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку. 3 1985 выступае як камерная спявачка.

Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вялікім драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж. Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ). Сярод іншых партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Тоска («Тоска» Дж. Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т.л. цыкла «Песні самотніка» С. Барбера, створанага для яе.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #121807002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Leontyne Price // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Leontyne Price // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.

Зноскі