Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт
Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Central State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мясцовасці Уілберфорс у штаце Агая, ЗША.
Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Central State University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Central State University |
Заснаваны | 1887 |
Студэнты | 4 021[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Уілберфорс, Агая, ЗША |
Сайт | centralstate.edu |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта гістарнычна "чорны" ўніверсітэт, у якім большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Заснаваная заканадаўчым сходам штата ў 1887 годзе ў якасці двухгадовай праграмы для настаўнікаў і прамысловых работнікаў, вучэльня першапачаткова размяшчалася пры Уілберфорскім універсітэце, чатырохгадовай установе класічнай акадэмічнай вышэйшай навучальнай установе. Першапачаткова вучэльня была вядома як Аб'яднаны нармальны і прамысловы дэпартамент (фактычна — каледж). У 1941 годзе каледж атрымаў права адкрыць першую чатырохгадовую навучальную праграму, у 1947 годзе атрымаў статус незалежнай установы адукацыі і ў 1951 годзе быў перайменаваны ў Цэнтральны дзяржаўны каледж. З далейшым развіццём ён атрымаў статус універсітэта ў 1965 годзе.
Структура
правіць- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі, прыродазнаўчых навук, тэхналогій і сельскай гаспадаркі
- Каледж гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральны дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы