Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка

Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка (24 ліпеня 192318 ліпеня 1943) — удзельнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1965).

Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка
Дата нараджэння 24 ліпеня 1923(1923-07-24)
Месца нараджэння Магілёў
Дата смерці 18 ліпеня 1943(1943-07-18) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Гады службы 19411943
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія

правіць

Л. Д. Лорчанка нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў 9[1][2] класаў школы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у народнае апалчэнне, удзельнічаў у абароне Магілёва. Потым у складзе падпольнай групы, дзейнічаўшай на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. З красавіка 1943 г. ў складзе дыверсійнай групы 600-га партызанскага атрада, дзейнічаўшага на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падарваў 2 чыгуначныя масты і 1 варожы эшалон. 18 ліпеня 1943 г. каля вёскі Антонава Буда пры выхадзе з акружэння застаўся ў групе прыкрыцця, якая раніцай ўступіла ў бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка каля ракі Рудня[2]. Застаўшыся ў жывых адзін, калі скончыліся боепрыпасы, падарваў сябе і ворагаў гранатай.

Пахаваны каля вёскі Антонава Буда Бялыніцкага раёна.

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць
  • Абеліск на магіле Л. Д. Лорчанкі каля вёскі Антонава Буда.
  • Бюст герою у гарадскім пасёлку Бялынічы.
  • У гонар Л. Д. Лорчанкі названы вуліцы ў Бялынічах і Магілёве.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 345. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  2. а б Герои Советского Союза // Сайт Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта (руск.)

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 345. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі

правіць