Леанід Пракопавіч Падгайскі
Леанід Пракопавіч Падгайскі (25 лістапада 1934, Ленінград — 4 жніўня 1980) — беларускі мовазнаўца.
Леанід Пракопавіч Падгайскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лістапада 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1980 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў сям'і рабочых-беларусаў, якія праз год вярнуліся на радзіму ў Мсціслаў. У 1953 г. скончыў Мсціслаўскае педвучылішча. Настаўнічаў. У 1962 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Кандыдат філалагічных навук (1980). Працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай мовы, намеснікам дэкана, дэканам, прарэктарам па вучэбнай рабоце.
Даследваў сінтаксіс беларускай мовы і методыку яе выкладання ў пачатковых класах. У манаграфіі “Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-імянныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі” Л. П. Падгайскі разглядаў сістэму дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў з прасторавымі, часовымі, прычыннымі і мэтавамі адносінамі, высвятляе ролю галоўнага і залежнага кампанентаў гэтых словазлучэнняў, а таксама прыназоўнікаў і суадноснасць іх з прыстаўкамі дзеясловаў прэфіксальнага ўтварэння.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Падгайскі Л.П.// Беларуская мова: Энцыкл.—Мн., 1994.—С. 397.
- Падгайскі Л.П.// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4.—Мн, 1987.—С. 134.