Левабярэжны масіў
Левабярэжны масіў (укр.: Лівобережний масив) — жылы масіў у Кіеве (Украіна). Масіў быў збудаваны ў 1960-х-1970-х гадах на большай частцы тэрыторыі знесеннай Мікольскай Слабодкі. Масіў падзелены напалову наземнай трасай Святошынска-Броварскай лініяй метрапалітэна. З правабярэжжам звязана мастам Метро. Асноўныя вуліцы - Раісы Акіпнай і Мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага (былая Луначарскага). На поўдзень ад Левабярэжнага размешчаны Русанаўка і Беразнякі. Левабярэжны масіў адрозніваецца ад суседніх масіваў наяўнасцю студыі «Укртэлефільм», станцыяй метро «Левабярэжная» і гасцініцай «Турыст», якая з'яўляецца дамінантай гэтага раёна. Каля метро знаходзіцца Міжнародны выставачны цэнтр.
ФатаздымкіПравіць
СпасылкіПравіць
- Энцыклапедыя Кіева(недаступная спасылка)
- Київ. Енциклопедичний довідник. За ред. А. В. Кудрицького. Головна редакція Української Радянської енциклопедії. Київ, 1981.