Кіеўскі метрапалітэн
Кі́еўскі метрапалітэ́н (укр.: Київський метрополітен) — адзін з відаў грамадскага транспарту украінскай сталіцы, выдатны архітэктурны твор, пабудаваны як адзіны манументальны комплекс пад зямлёй і на паверхні.
Кіеўскі метрапалітэн | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад | Кіеў |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1960 |
Даўжыня ліній | 67,4 км |
Колькасць станцый | 52 |
Колькасць ліній | 3 |
Пасажырапаток за дзень | 1,381 млн (2014) |
Пасажырапаток за год | 484,6 млн (2016)[1] |
Схема ліній | |
![]() |
Кіеўскі метрапалітэн з’яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам, сучасны складаны інжэнерны комплекс. У яго складзе 11 эксплатацыйных службаў, 3 электрадэпо, вагонарамонтны завод, дырэкцыя будаўніцтва метрапалітэна.
Станцыя Арсенальная Святошынска-Броварскай лініі з’яўляецца самай глыбока ў свеце (ад паверхні зямлі да платформы 105,5 метраў).
У савецкі час метрапалітэн насіў імя У. І. Леніна[2][3], але сёння ля метро не пазначына. У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[2].
ГісторыяПравіць
У складзе СССРПравіць
Будаўніцтва пачалася ў 1949 годзе[4]. У першую чаргу будаўніцтва ўвайшлі станцыі Вакзальная, Універсітэт, Хрэшчатык, Арсенальная, Дняпро[5]. Адкрыццё адбылося 6 лістапада 1960 года. Участак першай лініі складаў 5,2 км, станцыямі ад Вакзальная да Дняпро[6]. Лінія абслугоўвалася трохвагоннымі цягнікамі з вагонамі тыпу Д вырабніцтва Мыцішчынскага машынабудаўнічага завода. Часовае дэпо было ля станцыі Дняпро.
Другая пускавая чарга была адчынена ў 1963 годзе, якая складала две станцыі — Політэхнічны інстытут і Завод «Бальшавік».
У 1965 годзе адкрыццё новых трох станцый Гідрапарк, Левабярэжная і Дарніця, з імі Мост Метро, Русанаўскі мост і дэпо Дарніця. Акрамя таго, на станцыі Хрэшчатык адчынілі выхад да вуліцы Інстытуцкай, які пачалі будаваць у 1960 годзе. У тым жа годзе пачаліся пастаўкі новых вагонаў тыпу Е[7].
У 1968 метро зноў павялічылася — адчынена станцыя Камсамольская з абаротным тупіком ў якім быў першы пункт тэхнічнага абслугавання цягнікоў.
У 1971 годзе запушчаныя ў экспатацыю тры станцыі — Кастрычніцкая, Ніўкі, Святошына. Пачатак будаўніцтва Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі[8].
З 1972 года ўсе цягнікі сталі пяцівагонныя.
У 1973—1974 гадах Кіеўскае метро пачало атрымліваць вагоны тыпу Ема-502\ЕМ-501[7].
У 1976 годзе адрыццё другой лініі, якая складалася з трох станцый — Плошча Калініна, Паштовая плошча, Чырвоная плошча, з перасадачным вулом Плошча Калініна — Хрэшчатык.
Нягледзячы на тое, што 5 снежня 1979 года была адчынена станцыя Піянерская за якую быў перанесяны пункт тэхнічнага абслугавання, аснаўное будаўніцтва працягвалася на другой лініі: 19 снежня 1980 года пачалі працу тры новая станцыі на поўначы лініі — Тараса Шаўчэнкі, Пэтрыўка, Праспект Карнейчука. У пачатку 1981 года адчыніліся станцыі Плошча Льва Талстога і Рэспубліканскі стадыён на поўдне лініі. Пачатак будаўніцтва трэцяй лініі. 6 лістапада 1982 года працуюць Мінская і Герояў Дняпра самыя паўночныя станцыі другой лініі.
30 снежня 1984 пачынаюць свою працу станцыі Чырвонаармейская і Дзяржынская.
6 лістапада 1987 года спецыяльна для злучэння першай лініі з трэцяй, між станцыямі Хрэшчатык і Універсітэт пабудавана станцыя Ленінская.
19 сакавіка 1988 годзе за станцыяй Герояў Дняпра адчынена новае дэпо Абалонь якое пачало абслугоўваць Абалонска-Тэрэмкоўскую лінію.
31 снежня 1989 года пачала працу Сырэцка-Пячэрская лінія, даўжынёй 2,1 км, якая складалась са станцый — Залатыя Вароты, Палац Спорту і Мечнікава, першыя две перасадкавыя, але да 30 красавіка 1990 года выхад са станцыі Залатыя Вароты быў толькі праз станцыю Ленінская і толькі 1 мая 1990 года станцыі Залатыя Вароты з’явіўся свой асабісты выхад да вуліцы Уладзімірскай.
У часы незалежнасціПравіць
Не гледзячы на цяжкія эканамічныя ўмовы пасля распаду СССР, будаўніцтва метро ішло хуткімі тэмпамі. Так 31 снежня 1991 года пабудаваны станцыі Пячэрская, Дружбы Народаў, Выдубічы, але прыступілі к працы толькі апошнія дзве, станцыя Пячэрская была закарсевіравана[9].
30 снежня 1992 пабудаваны станцыі Славутыч і Асакаркі, разам са станцыямі адкрылі і Паўднёвы мост. Між станцыяй Выдубічы і мастом зрабілі зачын для станцыі Тэлечка.
28 снежня 1994 года уведзяны ў эксплуатацыю станцыі Пазнякі і Харкаўская.
30 снежня 1996 года трэцяя лінія пашырылася станцыямі з іншага боку, гэта былі станцыі Львоўская брама і Лук’янаўская, але станцыя Львоўская брама так і не пачала працавать праз недахоп грошаў і адзінай ідэі будаўніцтва выхада да Львоўская плошчы[10]. Акрамя таго, у тым жа годзе у дэпо Абалонь пачалі пастаўляць вагоны апошняй мадэфікацыі 81-717.5М/714.5М.
27 снежня 1997 года адрыццё станцыі доўгобуда — Пячэрская.
30 сакавіка 2000 года адчыніла дзверы станцыя Дарагажычы, разам з ёй была пабудавана і станцыя Герцэна, але яна і сёння не працуе.
Пачатак XXI стагоддзяПравіць
24 мая 2003 года першая лінія падоўжылася на захадным накірунку на две станцыі: Жытомірская і Акадэммістэчка.
У 2004 годзе Сырэцка-Пячэрская лінія пашырылася станцыяй Сырэц, а праз год станцыяй Барыспальская, а ў 2006 годзе між станцыямі Барыспальская і Харкаўская была уведзена ў эксплуатацыю станцыя Вырліца.
23 жніўня 2007 года на Сырэцка-Пячэрскай лініі адчынена дэпо Харкаўская, якое знаходзіцца ў лесе за станцыяй Чырвоны Хутар, якая пачала будавацца ў 2005 годзе, а пачала працу толькі ў мае 2008 года. На сённяшні дзень з’яўляецца канцавой ў Барыспальскім накірунку.
У 2010 годзе Кіеўскі метрапалітэн святкаваў сваё 50-годдзе і на прыканцы года адчнілі дзеры тры новыя станцыі другой лініі на паўднёва-захадным накірунку, гэта станцыі Дэміеўская, Галасіеўская, Васількоўская і роўна праз год адчынілі юбілейную 50 станцыю — Выставачны Цэнтар[11].
25 кастрычніка 2012 адбылося адкрыццё станцыі Іпадром.
6 лістапада 2013 года адкрыццё станцыі Тэрэмкы[12].
Перайменаванне станцыйПравіць
- Плошча Незалежнасці — па 1977 г. Плошча Калініна (укр.: Площа Калініна), да 1991 г. Плошча Кастрычніцкай Рэвалюцыі (укр.: Площа Жовтневої революції)
- Святошын — да 1991 г. Святошыно (укр.: Святошино)
- Шуляўская — да 1993 г. Завод Бальшавік (укр.: Завод «Більшовик»)
- Чарнігаўская — да 1993 г. Камсамольская (укр.: Комсомольська)
- Берасцейская — да 1993 г. Кастрычніцкая (укр.: Жовтнева)
- Кантрактовая плошча — да 1990 г. Чырвоная плошча (укр.: Червона площа)
- Лісова — да 1993 г. Піянерская (укр.: Піонерська)
- Абалонь — да 1993 г. Праспект Карнейчука (укр.: Проспект Корнійчука)
- Палац Украіна — да 1993 г. Чырвонаармейская (укр.: Червоноармійська)
- Лыбядская — да 1993 г. Дзяржынская (укр.: Дзержинська)
- Тэатральная — да 1993 г. Ленінская (укр.: Ленінська)
- Клоўская — да 1993 г. Мечнікава (укр.: Мечникова)
- Алімпійская — да 2011 г. Рэспубліканскі Стадыён (укр.: Республіканський стадіон)
- Пачайна — да 2018 г. Пэтрыўка (укр.: Петрівка)
Кіеўскі метрапалітэн сённяПравіць
Станам на 2020 год у Кіеўскім метрапалітэне 3 дзеючыя лініі, эксплуатацыйная даўжыня якіх прыблізна 67,4 км. Да паслуг пасажыраў — 52 станцыі, з трыма падземнымі перасадачнымі вузламі ў цэнтры горада. Лініі метрапалітэна праходзяць праз усе 10 раёнаў Кіева.
- Першая лінія, Святошынска-Броварская, гісторыя якой пачынаецца ад 6 лістапада 1960 года, працягласць 22,6 км (з якіх 6,7 км — наземны адрэзак) і 18 станцый. Наземны адрэзак мае 2 маставыя пераходы — праз раку Дняпро і Русаніўскі праліў і 2 шляхаправоды.
- Другая лінія, Абалонска-Тэрэмкоўская, першы адрэзак якой быў уведзены ў эксплуатацыю 16 снежня 1976 года, працягласць 20,9 км і 18 станцый.
- Трэцяя лінія, Сырэцка-Пячэрская, першы адрэзак якой быў уведзены ў эксплуатацыю 31 снежня 1989 года, працягласць 23,9 км і 16 станцый.
Агульны парк дэпо — 814 вагона.
Будуецца ўчастак ад станцыі Сырэць, з будучымі станцыямі Мастыцкая і Праспект Праўды.
Пасажыраў метрапалітэна абслугоўваюць 122 эскалатараў, якія дзейнічаюць на 25 станцыях. Энергетычная сістэма падземкі ўключае разгалінаваную кабельную сетку, 52 тока-паніжальныя падстанцыі, 2 токавыя падстанцыі, 14 трансфарматарныя падстанцыі. Кіраванне імі ажыццяўляецца з аўтаматызаваных дыспетчарскіх пунктаў.
ПерспектывыПравіць
Па генеральнаму плану Кіева да 2025 года[13], разпрацоўванага ў 2011 гаду, плануецца будаўніцтва новай галіны метро з жылога масіва Траешчына да аэрапорта Кіеў, Сырэцка-Пячэрскую лінію працягнуць да жылога масіва Вінаградар. Акрамя таго прадугледжана будаўніцтва Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі за станцыю Тэрэмкі.
Зноскі
- ↑ За мінулы год сталічная падземка перавезла амаль 485 000 000 пасажыраў
- ↑ а б http://geo.ladimir.kiev.ua/pq/dic/g--K/a--METROPOLITEN_IMENI_V._I._LENINA
- ↑ https://archive.is/20120726214742/tf1.mosfont.ru/photo/02/64/08/264083.jpg
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 27 снежня 2016.
- ↑ http://www.metro.kyiv.ua/?q=node/110
- ↑ http://kievpress.livejournal.com/8570.html
- ↑ а б http://www.nuclear-attack.com/139.php
- ↑ http://81412.livejournal.com/1962.html
- ↑ http://www.metro.kyiv.ua/?q=node/184
- ↑ http://www.metro.kyiv.ua/?q=node/371
- ↑ https://kyiv.pravda.com.ua/news/4e8182808e3fc/
- ↑ https://www.unian.ua/kyiv/849266-u-kievi-vidkrito-novu-stantsiyu-metro-teremki.html
- ↑ https://archive.is/20120715073946/kievgenplan.grad.gov.ua/images/17_Reyka_osnovn1X1-A3_100_000.jpg
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіеўскі метрапалітэн
- Афіцыйная старонка Кіеўскага мэтрапалітэна
- Старонка пра Кіеўскі мэтрапалітэн