Плошча Льва Талстога (станцыя метро, Кіеў)
«Плошча Льва Талстога» (укр.: Пло́ща Льва Толсто́го, вымаўленне ) — 22-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі між станцыямі Плошча Незалежнасці і Алімпійская. Адчынена 19 снежня 1981 года. Станцыя мае адзін вынахад злучаны з падземным пераходам на плошчы Льва Талстога. Наземны вестыбюль адсутнічае. З'яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Курэнёўска-Чырвонаармейскай і Сырэцка-Пячэрская лініямі.
«Плошча Льва Талстога» укр.: Площа Льва Толстого | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1981 года |
Раён | Шаўчэнкаўскі |
Тып | пілонная, глыбокага залажэння |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Вялікай Васількоўскай , Льва Талстога, Пушкінскай |
Пераходы на станцыі | Станцыя метро Палац Спорту, Кіеў |
Час адкрыцця | 05:40 |
Код станцыі | 218 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Плошча Незалежнасці, Кіеў і Станцыя метро Алімпійская, Кіеў |
![]() |
КанструкцыяПравіць
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы - сярэдні і два залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой радамі праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдні зала пры дапамозе эскалаторного тунэлю з трохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучаны з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад плошчай Льва Талстога.
АбсталяваннеПравіць
Вобраз станцыі, прысвечаны творчасці вялікага пісьменніка Льва Талстога, зроблены стрымана, але выразна, з максімальным выкарыстаннем падземнай прасторы. Замест падкрэслення асобных элементаў акцэнт быў зроблены на пластычнасці ўсёй канструкцыі і на эмацыйным ўражаньне ад аздобных матэрыялаў. Абліцоўванне белым мармурам пілонаў паўтарае лінію канструкцыі, якую падкрэслівае і замкнёная стужка з анадаванага пад бронзу алюмінія. Падлога складзена з чырвонага граніту. Бра і свяцільні, стылізаваныя пад падсвечнікі, ствараюць атмасферу першага балю Наташы Роставай. Мала хто ведае, але кантавая частка, закрытая кратамі, падсвятлялася чырвоным святлом.
ПерасадкіПравіць
Станцыя з'яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Сырэцка-Пячэрская і Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініямі. Сярэднія залы станцый «Палац спорту» і «Плошча Льва Талстога» звязаныя з дапамогай эскалатарнага тунэлю, у якім ўстаноўлена аднамаршавы чатырохстужачны эскалатар.
ФатаздымкіПравіць
- Перасадкавы вузел
Расклад адпраўлення цягнікоўПравіць
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 05:53
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:45
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 00:22
- ст. «Герояў Дняпра» — 00:22
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:
- ст. «Церамкі» — 22:30, 22:41, 22:53, 23:05, 23:17, 23:29, 23:41, 23:52, 0:2, 0:12, 0:22
- ст. «Герояў Дняпра» — 22:35, 22:47, 22:59, 23:11, 23:23, 23:35, 23:47, 25:58, 0:10
Пераход на станцыю «Палац спорту» працуе з 05:45 да 0:25.