Тэрэмкы (станцыя метро)
«Тэрэмкы́» (укр.: «Теремки́», вымаўленне ) — 52-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канцавая на Курэнёўска-Чырвонаармейскай лініі, наступная пасля станцыі «Іпадром». Адкрыта 6 лістапада 2013 года. Пасажырапаток — 24,4 тыс. чал./суткі (2015 год). Названая па аднайменнаму жылому масіву.
«Тэрэмкы» укр.: Теремки | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
| |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 2013 года |
Праектная назва | Адэская плошча |
Раён | Галасіеўскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 104,0 |
Шырыня платформаў, м | 11,1 |
Архітэктары | Valeriy Gnevyshev[d][1], Tamara Tselikovska[d][1] і Oleksii Nashyvochnikov[d][1] |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
праспекта Акадэміка Глушкова, Адэскай плошчы |
Час адкрыцця | 05:48 |
Код станцыі | 227 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Іпадром, Кіеў |
![]() |
ГісторыяПравіць
Будаўніцтва станцыі пачата ў лістападзе 2011 года. У ліпені 2012 пачата збудаванне сцены ў грунце. Па стане на канец кастрычніка 2012 года робiцца раскрыццё катлавана станцыі, паралельна праходзіць заліванне падмуркавай пліты станцыі. З пачатку лістапада ўстаноўлена апалубка і адбываецца залітыя секцый зводу станцыі.
Па стане на чэрвень 2013 года збудаваныя станцыйны і касавыя залы, выкладзеныя лесвічныя пліты пераходу касаваЙ залы. Будуюцца абаротныя тупікі і СТЦ.
3 лістапада 2013 года на станцыю быў пушчаны пробны цягнік.
6 лістапада 2013 года станцыя была адкрыта для пасажыраў.
КанструкцыяПравіць
Па канструкцыі станцыя аднаскляпеністая, дробнага залажэння, з двума выхадамі ў падземныя пераходы пад праспектам Акадэміка Глушкова. За станцыяй знаходзяцца абаротныя тупікі і пункт тэхнічнага абслугоўвання цягнікоў. У перспектыве плануецца падаўжэнне лініі да станцыі «Адэская» і збудаванне дэпо «Тэрэмкы».
АбсталяваннеПравіць
Аздабленне зводу платформы выканана мазаічным абліцоўваннем ў выглядзе геаметрычных узораў, элементы якіх пераходзяць таксама на шляхавыя сцены. Сцены абліцаваныя бэжавым мармурам, які падкрэслівае іх канструктыўныя асаблівасці. Тарцы платформы таксама ўпрыгожаны мазаічным абліцоўваннем. Асвятленне станцыі ажыццяўляецца з дапамогай 13 таршэраў. Вакол таршэраў размешчаны лаўкі для пасажыраў, вырабленыя з нержавеючай сталі. Дадатковая светлавая лінія на шляхавай сцяне падсвятляе ўзор на зборы.
На станцыі устаноўлена 4 ліфта для людзей з асаблівымі патрэбамі. 2 ліфта — для перавозкі пасажыраў са двара ў вестыбюль станцыі, яшчэ 2 — з узроўню вестыбюля да ўзроўню пасажырскай платформы. Уздоўж краю платформы ўладкованая Шутц-лінія з пліткі тыпу «грес» з выпуклым рэльефам «Увага», што дазваляе лепш арыентавацца людзям з праблемамі зроку.
Расклад адпраўлення цягнікоўПравіць
Адпраўка першага цягніка ў напрамку:
ст. «Герояў Дняпра» — 05:57
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
ст. «Герояў Дняпра» — 00:05 Расклад адпраўлення цягнікоў у вячэрні час (пасля 22:00) ў накірунку:
ст. «Герояў Дняпра» — 22:25, 22:35, 22:45, 22:55, 23:05, 23:15, 23:25, 23:35, 23:45, 23:55, 0:05
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 13 кастрычніка 2012. (укр.)
- У Кіеве адкрылі станцыю метро «Тэрэмкы» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б в http://www.mirmetro.net/kyiv/cruise/02/27_teremky Праверана 4 сакавіка 2023.