Пачайна (станцыя метро)
«Пачайна»[1] (укр.: Поча́йна, вымаўленне ) — 20-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі паміж станцыямі Абалонь і Тараса Шаўчэнкі. Адчынена 19 снежня 1980 года.
«Пачайна» укр.: Почайна | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 19 снежня 1980 года |
Раён | Абалонскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Абалонскага праспекта, Вярбовай вуліцы |
Час адкрыцця | 05:31 |
Код станцыі | 213 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Абалонь і Станцыя метро Тараса Шаўчэнкі, Кіеў |
![]() |
Да 8 лютага 2018 года станцыя называлася «Пэтрыўка». 29 снежня 2016 года стала вядома пра верагоднасць перайменавання станцыі ў «Пачайну»[2], у гонар былой ракі Пачайна, у якой, паводле розных крыніц, князь Уладзімір у 988 годе хрысціў Русь.
Канструкцыя правіць
Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Пралёты залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана ўваходамі з двума падземнымі вестыбюлямі. Паўночны вестыбюль накіраваны ў падземны пераход да праспекта Сцяпана Бандэры, Абалонскага праспекта і рынку «Пэтрыўка», паўднёвы вестыбюль выходзіць да Вярбовай вуліцы і чыгуначнай станцыі Кіеў-Пэтрыўка.
Фотаздымкі правіць
-
Платформа, выгляд у паўднёвы бок
-
Пасадачная платформа
-
Назва станцыі на шляхавой сцяне
-
Чаканка на шляхавой сцяне платформы ў бок станцыі «Абалонь»
-
Чаканка на шляхавой сцяне платформы ў бок станцыі «Тараса Шаўчэнка»
-
Мазаіка са смальты над лесвіцай на платформу, паўднёвы выхад
-
Вітраж над лесвіцай на платформу, паўночны ўваход
-
Падземны вестыбюль - касавая зала
-
Лесвіцы ў бок паўднёвага выхаду
Рэжым працы правіць
Адкрыццё — 05:38, закрыццё — 0:08.
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:57
- ст. «Тэрэмкы» — 05:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Герояў Дняпра» — 0:27
- ст. «Тэрэмкы» — 0:11
Зноскі правіць
Спасылкі правіць
- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 18 мая 2017.
- Вэб-энцыклапедыя Кіева Архівавана 4 лістапада 2007. (укр.)
- Эскізы некалькіх праектаў станцый Архівавана 7 студзеня 2012.