Абалонь (электрадэпо)
Электрадэпо «Абалонь» (укр.: Оболонь) (ЦЧ-2) — электрадэпо Кіеўскага метрапалітэна, абслугоўвае Абалонска-Тэрэмкоўскую лінію.
ГісторыяПравіць
Было адчынена 19 сакавіка 1988 года для абслугоўвання Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі. Да гэтага лінія абслугоўвалася электрадэпо «Дарніца».
Абслугоўваемыя лінііПравіць
# | Лінія | Гады |
---|---|---|
2 | Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | З 1988 |
3 | Сырэцка-Пячэрская лінія | 1989 — 2007 |
Рухомы састаўПравіць
- 81-717/714 — з 1988
- 81-553.1/554.1/555.1 «Славуціч» — з 2002
- 81-540.2К/541.2К — з 2010
У дэпо маецца кантактна-акумулятарны электравоз на базе вагона тыпу Еж3.
17 чэрвеня 2006 ў электрадэпо «Абалонь» паступіў на выпрабаванні пяцівагоннай састаў з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці ААТ «Крукоўскі вагонабудаўнічы завод».