Мінская (станцыя метро, Кіеў)
«Мінска»[1] ці «Мінская» (укр.: «Мі́нська», вымаўленне ) — 24-я станцыя Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі Кіеўскага метрапалітэна паміж станцыямі «Абалонь» і «Гэроіў Дніпра». Была адкрыта 6 лістапада 1982 г. Пасажырапаток — 51,5 тыс. чал./суткі (2009 год). Назву атрымала ад шэрага аб’ектаў, якія размешчаны непадалёку ад станцыі — Мінскага раёна (цяпер — Абалонскі) і Мінскай плошчы.
«Мінска» укр.: Мінська | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 1982 года |
Праектная назва | Абалонь ІІ, Абалонь |
Раён | Абалонскі |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 100 |
Шырыня платформаў, м | 10 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц |
Маршала Цімашэнкі, Мінскай плошчы, Абалонскага праспекта |
Размяшчэнне | Абалонскі масіў |
Час адкрыцця | 05:24 |
Код станцыі | 211 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Герояў Дняпра, Кіеў і Станцыя метро Абалонь |
![]() |
Канструкцыя правіць
Станцыя дробнага залажэння, першая аднаскляпеністая ў Кіеве. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Абсталяванне станцыі выканана ў стылі беларускіх народных арнаментаў. Платформа з абодвух тарцоў злучаная ўсходамі з двума падземнымі вестыбюля, сумешчаны з падземнымі пераходамі на Абалонскі праспект і вуліцы Маршала Цімашэнкі. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць. Абодва падземных пераходу маюць па 4 ўваходу-выхаду.
Абсталяванне правіць
Архітэктурнае рашэнне станцыі з’яўляецца камбінацыяй прыёмаў, якія не мелі да таго прамых аналагаў у кіеўскім метро: звод станцыі ўяўляе сабой ступеністую канструкцыю, у якой зманціравана схаванае закарнізнае асвятленне белага колеру. Цэнтральная вось залы візуальна падкрэслена беларускімі арнаментамі, суцэльнай паласой якія праходзяць уздоўж усей столі. Шляхавая сцяна мае параўнальна невялікую вышыню і пакрыта мармурам, карніз сцены пакрыты арнаментам на белым фоне.
Фотаздымкі правіць
-
Звод залы станцыі
-
Зала станцыі
-
Назва станцыі на шляхавой сцяне
-
Лесвіца на платформу
-
Лесвіца на платформу
-
Арнамент на скляпенні цэнтральнай залы
-
Касавая зала
-
Уваход у падземны пераход да станцыі
Рэжым працы правіць
Адкрыццё — 5:33, закрыццё — 0:04
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
ст. «Гэроіў Дніпра» — 6:02
ст. «Тэрэмкы» — 5:37
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
ст. «Гэроіў Дніпра» — 0:25
ст. «Тэрэмкы» — 0:07
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі правіць
- Старонка станцыі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 19 красавіка 2017.
- Веб-энциклопедия Киева Архівавана 6 мая 2021. (укр.)