Мінская плошча (Кіеў)

Мі́нская плошча — плошча ў жылым масіве Абалонь Абалонскага раёна горада Кіева.

Размешчана на скрыжаванні Абалонскага праспекта і Вуліцы Маршала Цімашэнкі.

Узнікла ў канцы 1970-х гадоў як безназоўная плошча на стыку зноў пракладзеных вуліц. Сучасная назва — з 1982 года.

Назва Мінская плошча у 1960—70-я гады выкарыстоўвалася таксама ў дачыненні да месца скрыжавання праспекта Чырвоных Казакоў (цяпер — праспект Сцяпана Бандэры) і вуліц Новаканстанцінаўскай і Дзям’яна Каротчанка (цяпер — вуліца Алены Тэлігі) на Куранёўцы (у XIX — 1-й палове ХХ стагоддзя — Траецкая рыначная плошча).

На плошчы размешчаны: сквер з помнікам Арханёлу Міхаілу — заступніку Кіева, рынак «Мінскі», рэстаран хуткага абслугоўвання «McDonald’s», дом побыту «Абалонь» і дзяржаўная раённая адміністрацыя Абалонскага раёна Кіева.

Геаграфічныя каардынаты правіць

50°30′44,20″ пн. ш. 30°29′54,70″ у. д.HGЯO

Транспарт правіць

Паштовы індэкс правіць

01032

Літаратура правіць

  • «Улицы Киева». Справочник. / Под ред. Кудрицкого А. В. — Киев: «Украинская энциклопедия им. М. Бажана», 1995. — 352 с. — ISBN 5-88500-070-0.

Спасылкі правіць