Майдан Нэзалэжнасці (станцыя метро)
«Плошча (Майдан) Незалежнасці» (укр.: Майда́н Незале́жності, ⓘ) — 15-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Паштовая плошча і Плошча Льва Талстога. Адчынена 17 снежня 1976 года пад назвай «Плошча Калініна». Менш чым за год, 17 кастрычніка 1977[1], у гонар святкавання 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, адначасова з перайменаваннем галоўнай плошчы горада, станцыя таксама змяніла назву — «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі». Цяперашняя назва — з 26 жніўня 1991 года.
«Плошча Незалежнасці» укр.: Майдан Незалежності | |
---|---|
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 17 снежня 1976 года |
Ранейшыя назвы | Плошча Калініна, Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі |
Раён | Пячэрскі |
Тып | калонная, глыбокага залажэння |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 102 |
Шырыня платформаў, м | 16 |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Хрэшчатыка, Архітэктара Гарадзецкага , Герояў Нябеснай Сотні, Плошчы Незалежнасці |
Пераходы на станцыі | Хрэшчатык |
Час адкрыцця | 05:40 |
Код станцыі | 217 |
Суседнія станцыі | Станцыя метро Паштовая плошча і Плошча украінскіх герояў (станцыя метро, Кіеў) |
![]() |
Канструкцыя
правіцьСтанцыя глыбокага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы станцыі абапіраюцца на два рады калон. Станцыя мае адзін выхад, сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Плошчай Незалежнасці. Наземны вестыбюль адсутнічае.
Абсталяванне
правіцьУнутраная падземная прастора станцыі цалкам раскрыта дзякуючы ўжыванню канструкцый з металічнымі калонамі-пілонамі невялікага перасеку, у выніку чаго сярэднія і бакавыя залы зліваюцца ў адзіны аб’ём. Незвычайная форма калон — яны нібы зробленыя з плісірованай белай паперы. Няўдалым аказалася закарнізнае асвятленне, якое, згодна з воляю аўтараў, павінна было «адарваць» скляпенні ад калон. У 1980-я гады распрацоўваліся варыянты мадэрнізацыі асвятлення станцыі, аднак праз недахоп сродкаў яны не былі рэалізаваныя. Абсталяванне станцыі прысвечана падзеям першых гадоў савецкай улады — барацьбе за ўладу саветаў, індустрыялізацыі, электрыфікацыі, развіццю прамысловасці.
Да першага перайменавання станцыі часткай яе афармлення быў профільны партрэт-барэльеф М. І. Калініна[2], пасля перанесены на Кіеўскі завод імя Калініна (зараз не існуе).
Перасадкі
правіцьЗ’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Святошынска-Броварскай лініямі. Станцыя «Плошча Незалежнасці» звязаная са станцыяй «Хрэшчатык» двума пераходамі — эскалатарным і пешаходным тунэлямі. Пераход у тарцы цэнтральнай залы, эскалатарны тунэль, быў адкрыты ў 1976 годзе, адначасова са станцыяй. Другі, абыходны пешаходны тунэль, выхад з якога размешчаны ў цэнтры залы, быў пабудаваны і адкрыўся 3 снежня 1986 года[3], пасля таго, як высветлілася, што першы пераход паміж лініямі не спраўляўся з пікавым пасажырапатокам.
У ранішнія і вячэрнія гадзіны «пік» перасадкі працуюць у аднабаковым рэжыме з развядзеннем пасажырапатокаў: пешаходны (доўгі) тунэль — у кірунку з «Хрэшчатыка» на «Плошчу Незалежнасці», а эскалатарны (кароткі) — з «Плошчы Незалежнасці» на «Хрэшчатык». Пры гэтым усе чатыры стужкі эскалатараў працуюць на ўздым. У астатні час кароткі пераход працуе ў двухбаковым рэжыме. Каля ўваходаў на перасадкі з боку станцыі «Хрэшчатык» размешчаны аб’явы з рэжымам іх работы, а таксама светлавыя (чырвоны / зялёны) паказальнікі.
Немалая даўжыня пешаходнага тунэлю стварае нязручнасці для пасажыраў. Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця метрапалітэнаў да 2010 года[4] тут было запланавана правесці рэканструкцыю з устаноўкай пасажырскага канвеера. У пачатку 2012 года быў праведзены рамонт пераходнага тунэлю, па-над асфальтавым пакрыццём падлогі было выкладзена гранітнае, якое праз сваю слізкасць выклікала шмат нараканняў пасажыраў. У сувязі з гэтым у 2013 годзе быў усталёваны раздзяляльны бар’ер з поручнямі ўздоўж амаль усяго пешаходнага тунэлю.
Фотаздымкі
правіць-
Цэнтральная зала станцыі
-
Выхад з пераходу (доўгага) са станцыі «Хрэшчатык»
-
Форма калон станцыі
-
Назва станцыі на шляхавой сцяне
-
Падземны вестыбюль станцыі
-
Касавая зала станцыі
- Дзверцы на шляхавой сцяне
-
Дзверцы «1917»
-
Дзверцы «1929»
-
Дзверцы «1945»
-
Дзверцы «1976»
- Перасадачны вузел № 1
-
Аванзала побач з эскалатарамі
-
Аванзала побач з эскалатарамі, выгляд у бок «Хрэшчатыка»
- Перасадачны вузел № 2 (пешаходны)
-
Аванзала каля станцыі «Плошча Незалежнасці»
-
Пешаходны тунэль
-
Пешаходны тунэль
-
Аванзала прамежкавая
-
Аванзала каля станцыі «Хрэшчатык»
-
Падчас кладкі гранітнага пакрыцця падлогі
Расклад адпраўлення цягнікоў
правіцьАдпраўка першага цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 05:51
- ст. «Герояў Дняпра» — 05:47
Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 00:20
- ст. «Герояў Дняпра» — 00:12
Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:
- ст. «Церамкі» — 22:28, 22:39, 22:51, 23:03, 23:15, 23:27, 23:39, 23:50, 0:00, 0:10, 0:20
- ст. «Герояў Дняпра» — 22:37, 22:49, 23:01, 23:13, 23:25, 23:37, 23:49, 0:00, 0:12
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.metro.kiev.ua/?q=node/1099 Архівавана 27 лютага 2021.
- ↑ Куренёвско-Красноармейская линия, 1977 год
- ↑ Метро працуе, пашыраецца: [Учора пачаў дзейнічаць другі перасадачны вузел паміж станцыямі «Крэшчацік» і «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі»] // Вячэрні Кіеў. — 1986. — 4 снежня.
- ↑ Кабінет міністрів України. Постанова від 7 березня 2006 р. N 257 «Про затвердження Державної програми будівництва та розвитку мережі метрополітенів на 2006—2010 роки»
Спасылкі
правіць- Старонка станцыі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 8 лютага 2021.
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 7 кастрычніка 2006.
- Фатаграфіі станцыі на сайце metro.zarohem.cz Архівавана 9 лістапада 2011. (чэшск.)