Чарнігаўская (станцыя метро)
Чарнігаўская (укр.: Черні́гівська, вымаўленне ) — 11-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Дарніца» і «Лясная». Была адкрыта 4 кастрычніка 1968 года, пад назвай «Камсамольская» (у гонар 50-годдзя УЛКСМ). Цяперашняя назва - з 2 лютага 1993 года.
«Чарнігаўская» укр.: Чернігівська | |
---|---|
Святошынска-Броварская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 4 кастрычніка 1968 года |
Праектная назва | ДШК |
Ранейшыя назвы | Камсамольская |
Раён | Дняпроўскі, Дзяснянскі |
Тып | наземная, размешчаная пад шляхаправадам |
Тып платформаў | 1 астраўная і 1 берагавая (не выкарыстоўваецца са снежня 1979) |
Даўжыня платформаў, м | 101,0 м |
Шырыня платформаў, м | 8 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Гната Хаткевіча, Папудрэнка, Наварасійскай плошчы, Браварскага праспекта |
Час адкрыцця | 05:42 |
Код станцыі | 126 |
Суседнія станцыі | Дарныця і Лясная |
![]() |
Святошынска-Броварская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Станцыя наземная. Мае два выхады да скрыжавання вуліцы Гната Хаткевіча і Браварскага праспекта, які працягваецца аўтамагістраллю E95 (М01) і вядзе на Чарнігаў (адсюль назва).
На паўночным баку ад станцыі размешчаны Лясны масіў і Камсамольскі масіў, з паўднёвага Соцгорад і прамзона.
Канструкцыя Правіць
Пасадачная платформа размешчана пад пуцеправодам. Мае два вестыбюлі, функцыянальна пабудаваныя ў выглядзе шкляных аб'ёмаў; платформа параўнальна вузкая і не разлічана на цяперашнюю нагрузку. Да двух наземных вестыбюляў з пуцеправоду вядуць мосцікі, якія адначасова служаць дахам платформенага ўчастка. Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекту, аналагічная станцыях метро «Баграціёнаўская», «Філёўскі парк», «Піянерская» і «Кунцаўская» Філёўская лініі ў Маскве.
21 лістапада 1974 года праз высокую пасажыраплынь на станцыі для высадкі пасажыраў была адкрыта дадатковая бакавая платформа (цяпер не эксплуатуецца, працавала да моманту адкрыцця ўчастка да станцыі «Лясная»).
Рэжым працы Правіць
Адкрыццё - 5:45, закрыццё - 0:03. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» - 5:53
- ст. «Акадэмгарадок» - 5:51
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» - 0:41
- ст. «Акадэмгарадок» - 0:07
Фатаздымкі Правіць
-
Платформа станцыі
-
Платформа станцыі ўвечары
-
Непрацуючая бакавая платформа
-
Выгляд з наземнага вестыбюля ў накірунку станцыі «Лясная»
-
Назва станцыі на шляхавай сцяне
-
Вестыбюль станцыі раніцай
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Архівавана 19 красавіка 2017. (руск.)
- Станцыя "Чарнігаўская" на сайце "Свет метро" (руск.)