Тэлычка (станцыя метро)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Тэлы́чка[1] (укр.: Тели́чка) — недобудована станція Сырэцка-Пячэрскай лініі Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на правым беразе Кіева, у мясцовасці Ніжняя Тэлычка.

«Тэлычка»
укр.: Теличка
Сырэцка-Пячэрская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Раён Галосееўскі
Акруга Тэлычка
Тып платформаў берагавая
Форма платформаў прамая
Даўжыня платформаў, м 104,0 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Код станцыі 320
Сырэцка-Пячэрская лінія
ЦЧ «Вынаградар»
Маршала Грэчкі
Вынаградар
Праспект Праўды
Мастыцка
Тупік
Сырэць 
Дарагажычы
Гэрцэна
Службовая галіна (праект) да Глыбочыцка
Лук’яніўска  
Львоўская Брама
Залаці Варота 






Палац Спорту 
Службовая галінка да станцыі Хрэшчатык
Службовая галінка да станцыі Майдан Нэзалэжнасці
Клоўска
Пэчэрска
Звірынэцька
Выдубычы     +аў
Тэлычка
Паўднёвы мост праз р. Дняпро
Славутыч
Асакаркы
Пазнякы 
Харкаўская
Вырлыця
Барыспільска
ЦЧ-3 «Харкіўскэ»
Чэрвоні Хуцір
Тупік
Прамыслова
Гарбунова
Дарныцкі вакзал 
Дарныцка плошча
Браварскі праспект   

Гісторыя будаўніцтва

правіць

Будаўніцтва станцыі пачалося ў 1990-х гадах, былі пабудаваны дзве платформы на ўчастку паміж станцыяй «Выдубічы» і Паўднёвым мастом. Работы былі спыненыя ў 1992 годзе. Прычынай спынення будаўніцтва было тое, што станцыя знаходзіцца ў раёне з прамысловай забудовай з недастатковым пасажырапатокам. Па стане на 2016 год ніякія працы па дабудоўцы станцыі не вядуцца, праектныя работы таксама замарожаныя. У сувязі з планаваннем ў перспектыве будаўніцтва паблізу бізнес-цэнтра ў будучыні можа паўстаць неабходнасць у гэтай станцыі.

У канцы 2012 года станцыя з'явілася на вагонных схемах Кіеўскага метрапалітэна як будуемая[2].

Перспектывы

правіць

На прэзентацыі новых станцый ККЛ 5 лістапада 2010 г.[3], была прадстаўлена канцэпцыя развіцця кіеўскага метрапалітэна на бліжэйшыя гады, згодна з якой станцыю можна ўвесці ў эксплуатацыю ў 2013 годзе. У жніўні 2012 года ў КП «Кіеўскі метрапалітэн» паведаміў, што ў бліжэйшыя гады дабудоўкі станцыі не плануецца[4].

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  2. Схема ліній метрапалітэна // Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна (арыгінала станам на05.01.2013). (укр.)
  3. Януковіч адкрыў доўгачаканы мост і метро на Маскоўскай плошчы Архівавана 9 лістапада 2010. // foto.delfi.ua. — 2010. — 5 лістапада. (укр.)
  4. Станцыя «Тэлычка» на картах Кіеўскага метрапалітэна ёсць, але пабудуюць яе няхутка // Украінскія нацыянальныя навіны. — 2012. — 16 жніўня. (укр.)

Спасылкі

правіць