Паўднёвы мост (Кіеў)

Паўднёвы мост (укр.: Півде́нний міст) — вантавы мост праз Дняпро у Кіеве, самы высокі мост Украіны[1]. Аўтар праекта і галоўны інжынер - Георгій Барысавіч Фукс[2], галоўны архітэктар праекта - Аляксей Яўгенавіч Гаўрылаў[3][4], вядучы інжынер праекта - Міхаіл Міхайлавіч Карнееў.

Паўднёвы мост
Паўднёвы мост
Каардынаты: 50°23′43,30″ пн. ш. 30°35′25,75″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва Південний мостовий перехід (укр.)
Перасякае р. Дняпро
Месца размяшчэння Кіеў
Канструкцыя
Тып канструкцыі вантавы аднапралётны
Асноўны пралёт 270 м
Агульная даўжыня 1256 м
Шырыня моста 41 м
Вышыня канструкцыі 135 м
Палос руху 3+3, 2 шляха метро
Эксплуатацыя
Адкрыццё 25 снежня 1990 года
Карысныя спасылкі
на Яндэкс. Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня моста - 1256 м, шырыня - 41 м. Па мосце праходзіць Сырэцка-Пячэрская лінія Кіеўскага метро. Мост злучае Сапёрна-Слабодскую вуліцу, Сталічную шашы і Выдубічы (на правым беразе Дняпра) з праспектам Мікалая Бажана на левым беразе і з'яўляецца часткай аўтатрасы Е40, найкароткім шляхам злучае цэнтральную частку Кіева з Барыспалям - галоўным кіеўскім аэрапортам.

Будаўніцтва моста было пачата ў 1983 годзе, аўтамабільны рух па масту адкрыта 25 снежня 1990 года[5], рух цягнікоў метро - 30 снежня 1992 года. Мост лічыўся самым сучасным мостам СССР, на будаўніцтва было выдаткавана 112 мільёнаў рублёў (каля 200 мільёнаў даляраў).

Фатаздымкі правіць

Гл. таксама правіць

Масты Кіева

Зноскі

  1. Ня праехаць: у Кіеве зноў чыняць Паўднёвы мост — Korrespondent.net(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Цэнтральны дзяржаўны навукова-тэхнічны архіў Украіны: Фукс Георгій Барысавіч Архівавана 23 верасня 2015. (укр.)
  3. Лепшыя масты свету: Еўропа (руск.)
  4. Сайт гісторыя Кіева (укр.)
  5. Мотлях П. Сёмы кідок праз Дняпро: [ Учора, а 14 гадзін 45 хвілін, у эксплуатацыю Паўднёвы маставы пераход ] // Вячэрні Кіеў. — 1990. — 26 снежня. (укр.)

Спасылкі правіць