Сырэць (станцыя метро)
Сырэ́ць[1][2] (укр.: Сире́ць) — 43-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, канчатковая на Сырэцка-Пячэрскай лініі, размешчана пасля станцыі Дарагажычы. Адкрыта 14 кастрычніка 2004 году. Назва - ад гістарычнай мясцовасці горада.
«Сырэць» укр.: Сирець | |
---|---|
Сырэцка-Пячэрская лінія | |
Кіеўскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 14 кастрычніка 2004 года |
Праектная назва | Сырэцкая |
Раён | Шаўчэнкаўскі |
Акруга | Сырэць |
Тып платформаў | астраўная |
Даўжыня платформаў, м | 102,0 м |
Узведзена | Кіеўметрабуд |
Выхад да вуліц | Стэцэнка, Ціраспальская |
Час адкрыцця | 5:55 |
Код станцыі | 310 |
Суседнія станцыі | Дарагажычы |
![]() |
Сырэцка-Пячэрская лінія
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
КанструкцыяПравіць
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы - сярэдняя і две залы з пасадкавымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі.
АпісаннеПравіць
Пры стварэнні архітэктурнага вобраза станцыі аўтары выкарысталі шэраг нетыповых для папярэдніх кіеўскіх пілонных станцый прыёмаў. Карнізы над пілонамі былі развіты і пакрытыя перфараванымі металічнымі пласцінамі з асвятленнем. Пілоны і шляхавыя сцены абліцаваныя белым мармурам з стужкамі з квадратнай чырвонай смальты розных адценняў, якая ўзмоцняе візуальны кантраст з падлогай выканана з светла-шэрага паліраванага граніту і габра. У месцах прымыкання пілонаў да падлогі зроблены пераход з лякальных гранітных дэталяў.
Вось цэнтральнай залы выдзелена двума светлавымі вертыкалямі, створанымі калонамі з нержавеючай сталі ў тарцы на фоне вялікага пано з смальты. З процілеглага боку цэнтральнай залы ў эскалаторны нахіл накіраваны зенітныя ліхтары наземнага вестыбюля.
Маецца адзін наземны вестыбюль, злучаны са станцыяй чатырохстужачнымі аднамаршавымі эскалатарамі вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода.
Першы паверх вестыбюля займае пасажырская зона з касамі, на другім размешчаны тэхналагічныя памяшкання метрапалітэна. Паблізу станцыі размешчана аднайменная чыгуначная платформа прыгарадных цягнікоў і Сырецкий лесапарк.
Недахопы станцыіПравіць
Адна з праблем - няўдалае размяшчэнне станцыі. Вакол выхаду з метро амаль няма жылых дамоў, затое ёсць вялікі, непапулярны сярод кіяўлян дэндрапарк. Побач са станцыяй размешчаны прыпынак гарадской электрычкі Сырэць.
ФатаздымкіПравіць
Рэжым працыПравіць
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку:
ст. «Чырвоны хутар» - 06:00 Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку:
ст. «Чырвоны хутар» - 23:52
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Афіцыйная назва станцыі - «Сырэць», аднак на схемах ў вагонах цягнікоў яна працяглы час пазначалася праектным назвай «Сырэцкая» (укр.: «Сире́цька»). (руск.)
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Дарагажычы |
Канцавая станцыя Сырэцка-Пячэрскай лініі 14 кастрычніка 2004 года — цяперашні час |
Пераемнік: няма |