У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Лему́рыі (лац.: Lemuria), Лемура́ліі (Lemuralia) - святы памерлых у Старажытным Рыме. Яны адбываліся 9, 11 і 13 мая. Лічылася, што ў гэтыя дні душы блукаюць па свету ў выглядзе прывідаў-вампіраў, якіх называлі лемурамі ці ларвамі.

Бацька сям'і ўставаў апоўначы і абыходзіў басанож дом, каб адагнаць духаў. Пасля гэтага ён мыў рукі ў крынічнай вадзе, клаў у рот зярняткі чорнага бобу, які потым перакідваў праз дом, не азіраючыся ўзад. пры гэтым ён дзевяць разоў паўтараў заклінанне: «Гэта аддаю вам і гэтымі зярнятамі выкупаю сабе і сваіх блізкіх». Згодна з павер'ем, нябачныя духі ішлі за ім і збіралі рассыпаныя па зямлі зярняты. Пасля гэтага глава сям'і зноў амываўся вадой, браў медны таз і біў у яго са ўсёй моцы, просячы, каб духі пакінулі дом.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  • Lemuralia(недаступная спасылка) //William Smith. A Dictionary of Greec and Roman Antiquites. London, 1875.