Ленінградская справа

«Ленінградская справа» — серыя судовых працэсаў у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў супраць партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў РСФСР, падчас якіх ім былі прад’яўленыя абвінавачванні ў варожа-падрыўной працы і ў карупцыі, а таксама выкарыстанні службовага становішча ў асабістых карыслівых мэтах.

У перыяд перабудовы сярод расійскіх гісторыкаў зацвердзілася меркаванне, што ў «ленінградскай справе» выявілася суперніцтва ў вышэйшым кіраўніцтве СССР паміж групай Г. М. Малянкова і Л. П. Берыі, з аднаго боку, і «ленінградскай групы» з другога — на чале з А. А. Жданавым, М. А. Вазнясенскім і А. А. Кузняцовым. Першая група перайграла другую пасля раптоўнай смерці другога сакратара ЦК і асабістага сябра Сталіна А. А. Жданава, высунуўшы ёй надуманыя абвінавачванні (выказванні пра неабходнасць стварыць кампартыю РСФСР; самадзейнае правядзенне ў Ленінградзе ўсесаюзнага аптовага кірмаша; фальсіфікацыя вынікаў тайнага галасавання на Ленінградскай абласной партыйнай канферэнцыі) і спачатку дамаглася палітычнага адхілення «ленінградцаў», а затым і фізічнай ліквідацыі. Сталін, які імкнуўся ўмацаваць асабістую ўладу, санкцыянаваў пераслед самастойных «ленінградцаў».

Паколькі асноўныя масівы дакументаў па «справе» дагэтуль недаступныя для вывучэння, бо знаходзяцца на закрытым захоўванні ў розных архівах, партыйных і ведамасных, то паўнавартаснага навуковага даследавання прычын і ходу «ленінградскай справы» да гэтага часу не зроблена.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1