Ленінскі праспект (Санкт-Пецярбург)
Ленінскі праспект (руск.: Ле́нинский проспект) — адна з найбуйнейшых магістралей Санкт-Пецярбурга, праходзіць у Краснасельскім, Кіраўскім і Маскоўскім раёнах на працягу каля 10 км. Праходзіць ад Балтыйскага бульвара да Маскоўскай плошчы. Уваходзіць у склад Цэнтральнай дугавой магістралі (ЦДМ).
Ленінскі праспект Краснасельскі раён, Кіраўскі раён, Маскоўскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размяшчаецца паміж Фінскім залівам і Маскоўскай плошчай.
Названы ў 1977 годзе ў 107-ю гадавіну У. І. Леніна, уключыў былую вуліцу Галсцяна (з 1955 года), былы праспект Герояў (з 1962 года) і новы ўчастак у бок Фінскага заліва да вуліцы Доблесці.
У 2011 годзе праспект быў працягнуты да праспекта Герояў, а ў 2015 годзе — да Балтыйскага бульвара, аднак рух на ўчастку ад праспекта Герояў да Балтыйскага бульвара быў адкрыты толькі ў жніўні 2019 года.
Забудова Ленінскага праспекта пачалася ў 1953 годзе (10-павярховыя жылыя дамы ля Маскоўскай плошчы, архітэктар С. Б. Спяранскі) і працягвалася ў 1960—1990-х гадах (архітэктар Я. М. Палтарацкі і інш.).
Літаратура правіць
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1