Лео Генры Швайтэр

Лео Генры Швайтэр (англ.: Leo Henry Schweiter; 16 красавіка 191723 жніўня 1972) — генерал-маёр арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.

Лео Генры Швайтэр
Дата нараджэння 16 красавіка 1917(1917-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1972(1972-08-23) (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1941–1972
Званне генерал-маёр
Камандаваў 32-і пяхотны полк
5-я група спецназа
173-я паветрана-дэсантная брыгада
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Карэйская вайна
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Distinguished Service Medal

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 красавіка 1917 года ў горадзе Уічыта, штат Канзас. Скончыў Канзаскі дзяржаўным каледж (цяпер універсітэт).

У 1941 годзе ўступіў у вайсковы авіяцыйны корпус. Затым перайшоў у 101-ю паветрана-дэсантную дывізію, у складзе якога ўзяў удзел у парашутнай высадцы ў Нармандыі. 6 чэрвеня 1944 года падчас перастрэлкі каля Швайтэра выбухнула граната. Ён страціў прытомнасць, а ачуўся ўжо ў нямецкім палоне. Аднак ужо на наступны дзень з-за праблем падчас адступлення ім давялося адпусціць амерыканца[1].

Пазней Швайтэр прымаў удзел у Галандскай аперацыі і аблозе Бастоні[2].

Падчас вайны ў Карэі ён служыў у 7-й пяхотнай дывізіі і прымаў удзел у бітве пры Інчхоне. Шнайтэр атрымаў камандаванне 32-м пяхотным палком[2].

У 1959 годзе прызначаны начальнікам штаба 8-й стралковай дывізіі. Пазней быў памочнікам начальніка штаба 18-га паветрана-дэсантнага корпуса. З верасня 1961 года па ліпень 1962 года служыў камандзірам 5-й групы спецназа[2].

Да 1964 года Швайтэр працаваў у канцылярыі спецыяльнага памочніка па супрацьпаўстанцкай і спецыяльнай дзейнасці Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў. Затым служыў памочнікам камандзіра 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ў Форт-Кэмпбэл[2].

23 жніўня 1967 года Швайтэр прыняў камандаванне 173-й паветрана-дэсантнай брыгадай. Яго падраздзяленне прыняло актыўны ўдзел у бітве за Дакто. 20 сакавіка 1968 ён сышоў з гэтай пасады[3].

Да мая 1972 года быў начальнікам штаба арміі ЗША ў В’етнаме. У маі таго ж года ён звольніўся з-за праблем здароўя сышоў у адстаўку.

Памёр 23 жніўня 1972 года ў вайсковым шпіталі Данхэм, Карлайл-Баракс, штат Пенсільванія.

Сям’я правіць

У яго і яго жонкі Вірджыніі было 3 дачкі і сын.

Зноскі

  1. Koskimaki, George (2012). D-Day with the Screaming Eagles. Open Road Media. ISBN 9781480406582.
  2. а б в г Murphy, Edward (2008). Dak To: America's Sky Soldiers in South Vietnam's Central Highlands. Random House Publishing Group. pp. 117–8. ISBN 9780307518767.
  3. Villard, Erik (2017). United States Army in Vietnam Combat Operations Staying the Course October 1967 to September 1968. Center of Military History United States Army. p. 155. ISBN 9780160942808.