У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Лептаспіроз (таксама вядомы пад назвай балотная ліхаманка,[3] сабачая ліхаманка[4] і ліхаманка форта Брэг[5], а таксама іншымі назвамі) з’яўляецца інфекцыяй, што выклікаецца спіралепадобнымі бактэрыямі пад назвай Leptospira. Сімптомы могуць розніцца ад нязначных, кшталту галаўнога болю, болю цягліц і ліхаманак да сур’ёзных з крывацёкам лёгкіх ці менінгітам.[6][7] Калі інфекцыя выклікае жаўтуху, нырачную недастатковасць і крывацёк, тады яна носіць назву хваробы Вейля.[7] Калі яна выклікае моцны лёгачны крывацёк, то таксама вядомая як сіндром моцнага лёгачнага крывацёку.[7]

Лептаспіроз
Лептаспіры з павелічэннем у 200 разоў пад электронным мікраскопам
Лептаспіры з павелічэннем у 200 разоў пад электронным мікраскопам
МКХ-10 A27. 27.
МКБ-10-КМ A27, A27.0, A27.9 і A27.8
МКХ-9 100100
МКБ-9-КМ 100[1][2], 100.0[1][2] і 100.9[1][2]
OMIM 607948
DiseasesDB 7403
MedlinePlus 001376
eMedicine med/1283 emerg/856emerg/856 ped/1298ped/1298
MeSH D007922
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыніцы і дыягностыка

правіць

Да 13 розных генетычных тыпаў Leptospira могуць выклікаць хваробы ў людзей.[8] Перадаецца дзікімі і хатнімі жывёламі.[7] Найчасцей распаўсюднікамі захворвання з’яўляюцца грызуны.[9] Часта перадаецца праз мачу жывёл ці праз ваду ці зямлю, што змяшчаюць мачу жывёл, падчас кантакту з пашкоджаннямі скуры, вачэй, рота ці носа.[6][10] У краінах на шляху развіцця хвароба найчасцей сустракаецца сярод работнікаў сельскай гаспадаркі і беднага насельніцтва гарадоў.[7] У развітых краінах найчасцей фіксуецца ў людзей, якія бавяць час на адкрытых мясцовасцях ці ў вільготных зонах.[6] Дыягностыка звычайна праводзіцца шляхам пошуку антыцел супраць бактэрыі ці пошукам яе ДНК ў крыві.[11]

Прафілактыка і лячэнне

правіць

Меры па папярэджанні распаўсюджвання хваробы ўключаюць ахоўнае абсталяванне для прадухілення кантакту падчас працы з патэнцыйна інфікаванымі жывёламі, мыццё пасля падобнага кантакту і зніжэнне колькасці грызуноў у месцах пражывання і працы людзей.[6] Недакладна вядомыя вынікі ўжывання антыбіётыку даксіцыклін, які прымяняецца для папярэджання заражэння падарожнікаў.[6] Існуюць вакцыны для жывёл супраць пэўных тыпаў Leptospira, якія могуць зніжаць рызыку распаўсюджвання сярод людзей.[6] Для лячэння хворых прымяняюцца наступныя антыбіётыкі: даксіцыклін, пеніцылін ці цэфтрыяксон.[6] Хвароба Вейля і сіндром моцнага лёгачнага крывацёку могуць пацягнуць смяротны вынік, які перавышые 10 % і 50 % адпаведна, нават пры наяўнасці лячэння.[7]

Эпідэміялогія

правіць

Прыблізна ад сямі да дзесяці мільёнаў чалавек штогод заражаецца лептаспірозам.[12] Колькасць смяротных выпадкаў вядомая недакладна.[12] Хвароба найчасцей сустракаецца ў трапічных абласцях свету, але можа ўзнікнуць у любой мясцовасці.[6] Эпідэміі хваробы могуць сустракацца ў трушчобах краін на шляху развіцця.[7] Захворванне было ўпершыню апісанае Вейлем у 1886 г. у Германіі.[6] Інфікаваныя жывёлы могуць не мець сімптомаў, мець нязначныя ці сур’ёзныя сімптомы.[8] Сімптомы могуць розніцца ў розных відаў жывёл.[8] У некаторых жывёл Leptospira жыве ў палавых шляхах і перадаецца палавым шляхам.[13]

Зноскі

  1. а б в Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. Mosby's Medical Dictionary (9 ed.). Elsevier Health Sciences. 2013. p. 697. ISBN 9780323112581.
  4. McKay, James E. (2001). Comprehensive health care for dogs. Minnetonka, MN.: Creative Pub. International. p. 97. ISBN 9781559717830.
  5. James, William D.; Berger, Timothy G.; et al. (2006). Andrews' Diseases of the Skin: clinical Dermatology. Saunders Elsevier. ISBN 0-7216-2921-0.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка):290
  6. а б в г д е ё ж з Slack, A (Jul 2010). "Leptospirosis". Australian family physician. 39 (7): 495–8. PMID 20628664.
  7. а б в г д е ё McBride, AJ; Athanazio, DA; Reis, MG; Ko, AI (Oct 2005). "Leptospirosis". Current opinion in infectious diseases. 18 (5): 376–86. doi:10.1097/01.qco.0000178824.05715.2c. PMID 16148523.
  8. а б в Leptospirosis. The Center for Food Security and Public Health (1 кастрычніка 2013). Праверана 8 November 2014.
  9. Wasiński B, Dutkiewicz J (2013). "Leptospirosis—current risk factors connected with human activity and the environment". Ann Agric Environ Med. 20 (2): 239–44. PMID 23772568.
  10. Leptospirosis (Infection). Centers for Disease Control and Prevention. Праверана 8 November 2014.
  11. Picardeau M (January 2013). "Diagnosis and epidemiology of leptospirosis". Médecine Et Maladies Infectieuses. 43 (1): 1–9. doi:10.1016/j.medmal.2012.11.005. PMID 23337900.
  12. а б Leptospirosis. NHS (11 ліпеня 2012). Праверана 14 March 2014.
  13. Faine, Solly; Adler, Ben; Bolin, Carole (1999). "Clinical Leptospirosis in Animals". Leptospira and Leptospirosis (Revised 2nd ed.). Melbourne, Australia: MediSci. p. 113. ISBN 0 9586326 0 X.