Лес Фантэнбло (Forêt de Fontainebleau) — вялізны лясны масіў, які атачае замак і гарадок Фантэнбло ва Францыі ў 50 км на поўдзень ад Парыжа, які раскінуўся на плошчы 25 000 га і ўключае лясістыя ўзгоркі і даліны, парослыя верасам і уцёснікам балоты і скалы. З дрэў у лесе пераважаюць хвоя, дуб і бяроза.

Карціна Карла Бодмера «Лес Фантэнбло», каля 1850

Паводле Морыса Друона менавіта на паляванні ў лесе Фантэнбло кароль Францыі Філіп Прыгожы атрымаў інсульт, што прывяло да яго сканання ў замку Фантэнбло

Лес атрымаў сваю вядомасць дзякуючы палацу Фантэнбло, пабудаванаму ў XVI ст. для караля Генрыха II. У лесе Фантэнбло чэрпалі сваё натхненне мастакі барбізонскай школы.

Спасылкі правіць