Адкрыць галоўнае меню

Летсіе III (нарадзіўся 17 ліпеня 1963) — кароль Лесота ў 1987—1995 гг. і з 7 лютага 1996 г. Сын Машвешвэ II (19381996).

Летсіе III
Letsie III
Летсіе III
Coat of arms of Lesotho.svg
сцяг
4-ы Кароль Лесота
з 7 лютага 1996
Каранацыя: 31 кастрычніка 1997
Папярэднік: Машвешвэ II
сцяг
2-і Кароль Лесота
12 лістапада 1990 — 25 студзеня 1995
Пераемнік: Машвешвэ II
 
Адукацыя: 1) Нацыянальны ўніверсітэт Лесота
2) Універсітэт Брысталя
Дзейнасць: суверэн
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 17 ліпеня 1963(1963-07-17) (56 гадоў)
Морыя
Род: Сііса
Бацька: Машвешвэ II
Маці: Queen Mamohato of Lesotho[d]
Жонка: Караба Матсаененг (з 2000)
Дзеці: Prince Lerotholi Seeiso[d] і Princess Senate Seeiso[d]
 
Сайт: lesotho.gov.ls

У 1987 годзе ў выніку канфлікту з арміяй кароль Машвешвэ II бег з краіны, і новым каралём быў абвешчаны яго сын Летсіе III.

Наступны ваенны пераварот адбыўся ў 1991, калі кіраўнік ваеннай хунты Джасцін Мецынг-Лекханья быў адхілены і да ўлады прыйшоў генерал Эліяс Фісвана-Рамаэма, які трымаў уладу да дэмакратычных выбараў у 1993 годзе, на якіх перамагла Партыя Кангрэса Басота (BCP). Былы кароль Машвешвэ II змог вярнуцца са ссылкі ў якасці звычайнага грамадзяніна. Кароль Летсіе III спрабаваў пераканаць урад прызначыць свайго бацьку Машвешвэ II кіраўніком дзяржавы, але безпаспяхова.

У жніўні 1994 кароль Летсіе III пры падтрымцы ваенных здзейсніў пераварот і адхіліў урад BCP ад улады. Новы ўрад не атрымаў поўнага міжнароднага прызнання. Краіны-члены SADC правялі перамовы і дамагліся вяртання ўрада BCP пры ўмове, што кароль-бацька ўзначаліць краіну. У 1996 пасля працяглых перамоў партыя BCP ізноў прыйшла да ўлады, а кароль вярнуўся ў 1995, але ў 1996 Машвешвэ загінуў у аўтамабільнай катастрофе, і трон вярнуўся да яго сына Летсіе III.

Гл. таксамаПравіць