Лефортаўская турма

СІЗА Лефортава — следчы ізалятар у Маскве, падначалены Міністэрству юстыцыі Расіі. Знаходзіцца ў раёне Лефортава  (руск.) па адрасе Лефортаўскі вал, д. 5, уваход з боку Энергетычнай вуліцы (Энергетычная вуліца, д. 3а).

Гісторыя

правіць

Турма была заснаваная ў 1881 як ваенная турма для ўтрымання ніжэйшых чыноў, асуджаных да невялікіх тэрмінаў. Лічыцца, што першасны будынак пабудаваны архітэктарам П. Казловым. Неаднаразова перабудоўвалася і дабудоўвалася.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі турма перайшла да ВЧК  (бел. (тар.)).

У часы «вялікага тэрору»?! турма шырока выкарыстоўвалася НКВД як месца катаванняў падчас правядзення допытаў.[1][2]

З 1954 да 1991 года турма была следчым ізалятарам КДБ. У ім утрымліваліся падчас следства многія вядомыя савецкія дысідэнты.

З 1995 года Лефортаўская турма — следчы ізалятар ФСБ РФ.

У 2005 годзе турма была пераведзена пад ўпраўленне Міністэрства юстыцыі. Закон, які забараняе ФСБ мець следчыя ізалятары, уступіў у сілу ў красавіку 2006 года.[3]

Зноскі

  1. Із щоденників та робочих зошитів Архівавана 24 красавіка 2008., Юрій Трифонов, «Дружба народів», № 1, 1999 р.
  2. Спецоперации. Лубянка и Кремль 1930—1950 годы, Павел Судоплатов, М.: ОЛМА-ПРЕСС, 1997 р. ISBN 5-94849-202-8.
  3. Федеральний закон № 50-ФЗ

Спасылкі

правіць