Леў XII

252-і Папа Рымскі (1823—1829)
(Пасля перасылкі з Леў XII, Папа Рымскі)

Леў XII (лац.: Leo PP. XII, італ.: Leoni XII, свецкае імя: Анібале, граф дэла Джэнга); (22 жніўня 1760 — 10 лютага 1829) — Папа Рымскі 28 верасня 1823 года — 10 лютага 1829.

Леў XII
лац.: Leo PP. XII
Leo XII portrait.jpg
Герб
252-і Папа Рымскі
28 верасня 1823 — 10 лютага 1829
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Пій VII
Пераемнік Пій VIII

Адукацыя
Нараджэнне 2 жніўня 1760(1760-08-02)[1][2][…] ці 22 жніўня 1760(1760-08-22)[4]
Смерць 10 лютага 1829(1829-02-10)[1][2][…] (68 гадоў)
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 1783
Кардынал з 1816
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Анібале, граф дэла Джэнга нарадзіўся 22 жніўня 1760 ў замку Джэнга пад Спалета. У 1783 атрымаў святарскі сан. Стаў канонікам сабора Святога Пятра. З 1794 выконваў розныя функцыі на дыпламатычнай службе апостальскай сталіцы. У 1816 атрымаў кардынальскага шапку і пасаду вікарыя Рыма. Узышоўшы на трон Святога Пятра, Леў XII абраў відавочна рэакцыйны кірунак палітыкі як ва ўнутраных справах папскай дзяржавы, так і ў адносінах з еўрапейскімі краінамі паслярэвалюцыйнай эпохі. У Рыме яўрэі зноў былі загнаныя ў гета, і папская паліцыя сачыла за мараллю жыхароў Рыма. Па ўказанні Льва XII кардынал Рываролі абвясціў бязлітасную вайну любым праявам непаслухмянасці і рэвалюцыйным «рэліктам». Уціхамірванне розных тайных арганізацый набыло жахлівыя памеры. Не было недахопу ў смяротных прысудах, турмы былі запоўненыя супернікамі вяртання «старога парадку». Жорсткасць Папы і яго чыноўнікаў абурыла насельніцтва ўсіх гарадоў папскай вобласці і нават ўсёй Італіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119180413 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 autori vari Encyclopedia of Popes — 2000. Праверана 5 лютага 2015.
  3. 3,0 3,1 Pope Leo XII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  5. 5,0 5,1 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.