Ломніцкі маніфест

Ломніцкі маніфест (славацк.: Lomnický manifest) — заява славацкіх дзеячаў мастацтва, накіраваная на пашырэнне ўплыву нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі на культуру.

маніфест
«Ломніцкі маніфест»
Lomnický manifest
Дзяржава: Славакія Першая Славацкая Рэспубліка
Прыняцце: 31 жніўня 1940 (84 гады таму)
Уступ у сілу: 31 жніўня 1940

Напярэдадні

правіць

Пасля славацка-нямецкіх перамоваў у Зальцбургу, якія прывялі да ўзмацавання пранямецкага крыла Глінкавай партыі, было пастаноўлена, што славацкія пісьменнікі і прадстаўнікі культуры таксама павінны праяўляць любоў да новага рэжыму.

Таму міністр унутраных справаў, галоўны камандовец Глінкавай гвардыяй і кіраўнік аддзела прапаганды Аляксандр Мах сабраў вялікую сустрэчу прадстаўнікоў культурнага жыцця ў Татранскай-Ломніцы.

Пасля перамоваў у Зальцбургу нацыянал-сацыялістычная ідэалогія таксама пачынае прапагандавацца ў славацкім мастацтве, і менавіта гэта абмяркоўваецца на канферэнцыі культурных работнікаў у Татранскай-Ломніцы. На думку ейных ўдзельнікаў, славацкаму нацыянал-сацыялізму трэба актыўна прапагандавацца ў грамадскім жыцці, у тым ліку ў сферы культуры і адукацыі.

Паводле гісторыка Івана Каменца: «На дзею было запрошана шмат людзей, туды ішоў, той, хто хацеў. Нехта з перакананасці, нехта з цікаўнасці, нехта, магчыма, нават пад уплывам палітычных пажаданняў урадавых элітаў». Але на сустрэчу не прыйшлі ні Юзаф Цыгер Гронскі, ні Конштантын Чулен, якія адкрыта сімпатызавалі Цісаваму рэжыму.

На сустрэчы пісьменнікаў 31 жніўня быў складзены Ломніцкі маніфест, у якім яго падпісанты высока ацанілі славацкі нацыянал-сацыялізм, бо «ён найлепшым чынам адпавядае патрэбам славацкага жыцця» (славацк.: najlepšie vyhovuje potrebám slovenského života).

Пад дакументам падпісаліся каля 20 чалавек, у тым ліку Ян Смрэк, Валянцін Бэньяк і Міла Урбан. Паводле Каменца, яны зрабілі гэта добраахвотна, хаця, несумненна, адчувалі ціск палітычнай улады. У гэтым выпадку Аляксандра Маха. Радыкальны міністр унутраных справаў любіў рухацца ў мастацкіх колах (кажуць, што ён часта дыскутаваў у кавярнях з інтэлектуаламі-камуністамі Уладам Цлеменцісам і Лацам Новамескім) і ўцягнуў у палітыку некалькі чалавек.

Праява ў мастацтве

правіць

Праграма пабудовы нацыянал-сацыялістычнай культуры характарызуецца галоўным чынам вяртаннем да т.зв. адметнасці, падаўленнем народных, фальклёрных матываў з мэтай узмацнення нацыянальнага характару славацкага мастацтва і ілюзіі здзейсненай тысячагадовай барацьбы славакаў за незалежнасць.

Псеўдарамантычная, ідэалістычная інтэрпрэтацыя нацыянальнага міфа вядзе да ідылічнага вяртання да продкаў і да выбарачнага стварэння пакутніцкай смерці герояў мінуўшчыны (Прыбіна, Святоплук, стараславянскія і кірыла-мефодычная традыцыі). У ім падкрэсліваецца старажытнасць нацыі, народжанай «старажытным духам народа», і нязменнасць ладу жыцця, які доўжыцца стагоддзямі.

Таксама з-за таго, што афіцыйныя ўяўленні пра тое, якім павінна быць мастацтва ў «новых» умовах, былі цьмянымі і супярэчлівымі, сетка «дзіравага таталітарызму» змагла месцамі прапусціць новыя мастацкія ініцыятывы.

Спасылкі

правіць