Ёзаф Ціса
Ё́заф Ці́са (славацк.: Jozef Tiso; 13 кастрычніка 1887, вёска Вэлька-Бітча, Аўстра-Венгрыя — 18 красавіка 1947, горад Браціслава, Чэхаславакія) — прэзідэнт Першай Славацкай рэспублікі; рымска-каталіцкі святар, член чэхаславацкага парламента. Пасля Другой сусветнай вайны быў абвінавачаны ў ваенных злачынствах і пакараны смерцю.
Ёзаф Ціса | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Jozef Tiso | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Войцех Тука | ||||||
Нараджэнне |
13 кастрычніка 1887
|
||||||
Смерць |
18 красавіка 1947 (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛідар 1-й Славацкай рэспублікі
правіцьУ лютым 1939 нямецкія палітыкі сталі пераконваць славацкіх палітыкаў абвясціць незалежнасць Славакіі. 9 сакавіка 1939 года часткі чэхаславацкай арміі, верныя пражскім ураду, занялі тэрыторыю Славакіі і адхілілі Ціса ад улады. 13 сакавіка 1939 Гітлер прыняў Ціса ў Берліне і фактычна прымусіў яго аб'явіць аб незалежнасці Славакіі пад патранатам Трэцяга рэйха. 14 сакавіка 1939 славацкі парламент абвясціў незалежнасць, а на наступны дзень нямецкія войскі акупавалі Чэхію. Ціса стаў прэм'ер-міністрам, а 26 кастрычніка 1939 г — прэзідэнтам.
3 лістапада 1941 Ціса наведаў акупаваны немцамі Кіеў. У выніку няўдалага замаху на Ціса быў знішчаны Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры (Ціса пакінуў сабор на 1 гадзіну раней, чым разлічвалі дыверсанты). Знішчэнне сабора савецкая прапаганда доўгі час прыпісвала немцам.
Ціса спрабаваў быць умераным прэзідэнтам і часта канфліктаваў з адкрыта пранямецкім урадам Войцеха Тукі. Тым не менш, Ціса не хаваў свае антысеміцкія погляды і 15 мая 1942 года падпісаў закон аб дэпартацыі яўрэяў. Гэты закон дзейнічаў паўгады, і да 1944 года дэпартацыі не аднаўляліся. За 1942 з Славакіі было дэпартавана 57 628 яўрэяў; з іх, згодна з даступных дадзеных, выжылі толькі 280—800 чалавек.
Уцёкі і пакаранне смерцю
правіцьУ красавіку 1945 Ціса збег у Баварыю, дзе быў 6 чэрвеня 1945 года затрыманы амерыканскай арміяй і выдадзены Чэхаславакіі. Быў прысуджаны да павешання за дзяржаўную здраду. 18 красавіка 1947 г. прысуд быў прыведзены ў выкананне.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёзаф Ціса
Зноскі
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/596984/Jozef-Tiso
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118802364 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Славацкая надзея: досвед дэмакратычных трансфармацый / Пер. са славацкай. Браціслава — Мінск: ООО «Невский простор», С.-Пецярбург, 2006. — 328 с.