Войцех Тука
Войцех Тука (славацк.: Vojtech Tuka; 4 ліпеня 1880, Шцьяўніцке-Банэ — 20 жніўня 1946, Браціслава) — славацкі палітык венгерскага паходжання часоў Другой Сусветнай вайны. Ідэолаг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сепаратыстаў у складзе Чэхаславакіі.
Войцех Тука славацк.: Vojtech Tuka | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
27 кастрычніка 1939 — 5 верасня 1944 | |||
Прэзідэнт | Іозеф Ціса | ||
Папярэднік | Іозеф Ціса | ||
Пераемнік | Штэфан Ціса | ||
| |||
20 ліпеня 1940 — 5 лістапада 1944 | |||
Папярэднік | Фердынанд Дзюрчанскі | ||
Пераемнік | Штэфан Ціса | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта | ||
Месца працы | |||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 4 ліпеня 1880 | ||
Смерць | 20 жніўня 1946[1][2][…] (66 гадоў) | ||
Быў прафесарам у Будапешце і Браціславе, адным з лідараў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненне аўтаноміі Славакіі ў складзе Чэхаславакіі, а пазней — поўнай незалежнасці.
1929 — асуджаны за шпіянаж на карысць Венгрыі, 1937 — вызвалены.
1939—1944 — прэм’ер-міністр Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзідэнт Іозеф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Германіі і этнічных чыстак, якія былі накіраваны супраць нацыянальных меншасцей. Пасля паражэння Германіі прысуджаны да смяротнага пакарання.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Vojtech Tuka // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vojtech Tuka // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vojtěch Tuka // Brockhaus Enzyklopädie
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Войцех Тука
- SLOVENSKÝ ŠTÁT: Tuka chcel odstrániť Tisa, auf www.tvnoviny.sk, vom 4. Juli 2010, abgerufan am 6. Juni 2011 (славацк.)