Лонданскі метрапалітэн
(Пасля перасылкі з Лонданскае метро)
Ло́нданскі метрапалітэ́н — сістэма ліній метрапалітэну ў Лондане (Вялікабрытанія); спалучае наземныя і падземныя лініі. Самы стары і адзін з найбуйнейшых у свеце метрапалітэнаў. Жыхары Лондана называюць свой метрапалітэн the Underground («падземка») ці the Tube («труба»).
Лонданскі метрапалітэн | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Лондан |
Дата адкрыцця | 10 студзеня 1863 года |
Даўжыня ліній | 408 км |
Колькасць станцый | 268 |
Колькасць ліній | 11 |
Гісторыя
правіць- 1864 года — першае пашырэнне сеткі пасля адкрыцця ў 1863: адкрыты станцыі «Нотынг Хіл», «Шэфердс Буш» і «Хамерсміт»
- У снежні 1865 адкрыты станцыі «Барбікан» і «Мургейт»
- 1 лютага 1866 скончана будаўніцтва лініі Падынгтан—Хамерсміт
- 2 жніўня 1870 ў Лондане адкрыты Tower Subway — падземная кабельная чыгунка пад Тэмзай побач з Тауэрам. Першы тунэль метрапалітэна ў свеце пабудаваны з выкарыстаннем праходніцкага шчыта.
- 1871 — адкрыты дзве станцыі Лонданскага метрапалітэна: «Уэстбурн-Парк» і «Роял Оўк»
- 1877 — адкрыта станцыя Лонданскага метрапалітэна «Аптан-Парк»
- 1906 — работа Лонданскага метрапалітэна пераведзеная з паравай цягі на электрычную
- 1 красавіка 1914 года адкрыта станцыя «Голдхок-Роуд»
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лонданскі метрапалітэн
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 13 кастрычніка 2008.
- Лонданскі музей транспарту