Лонданскі сталічны ўніверсітэт

Лонданскі сталічны ўніверсітэт (англ.: London Metropolitan University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Лонданскі сталічны ўніверсітэт
англ.: London Metropolitan University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: London Metropolitan University
Заснаваны 1848
Год рэарганізацыі 2002
Размяшчэнне Лондан
Сайт londonmet.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характкрыстыка правіць

Лонданскі сталічны ўніверсітэт з'яўляецца буйнейшай у Лондане спецыялізаванай вышэйшай навучальнай ўстановай, які мае больш за 28 000 студэнтаў і шмат будынкаў, размешчаных па ўсім цэнтры Лондана. Універсітэт прапануе 485 спецыяльнасцей і мае самы вялікі выбар курсаў у Лондане. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 7 000 замежных студэнтаў з больш чым 155 краін свету. Універсітэт займае трэцяе месца па папулярнасці ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі для замежных студэнтаў.

Структура правіць

  • Школа бізнесу і права
  • Школа камп'ютарных навук і электронных медыяў
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа сацыяльных прафесій
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа мастацтваў, архітэктуры і дызайну

Зноскі

Спасылкі правіць