«Лоўчы» — беларускі ўдарны беспілотнік, які вырабляецца на 558-м авіярамонтным заводзе[1][2].

Лоўчы
Тып ударны дрон
Вытворца 558-ы авіярамонтны завод
Эксплуатант Сцяг Беларусі Беларусь

Апісанне

правіць

Створаны на аснове дронаў «Грыф» і «Бекард». Упершыню прэзентаваны на выставе MILEX-2021[2].

БПЛА самалётнага тыпу. З’яўляецца носьбітам авіяцыйных сродкаў паразы і ставіцца да класа ўдарных, мае аўтаматычны і аўтаматызаваны рэжымы кіравання. Ён можа абсталёўвацца лёгкімі некіравальнымі авіяцыйнымі бомбамі тыпу ПТАБ, якія скідаюцца ў аўтаматызаваным рэжыме і па сігнале аператара. Выкарыстоўвае карэктуемыя авіябомбы і лёгкія кіраваныя ракеты.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:

  • сумарная маса баявой нагрузкі, якая размяшчаецца на знешняй падвесцы — 20 кг;
  • тактычны радыус дзеяння (у рэжымах разведкі, рэтрансляцыі, навядзення і атакі) – да 70 км;
  • вышыня палёту ў рэжыме разведкі — ад 500 да 3000 м, у рэжыме навядзення і атакі — ад 300 да 3000 м;
  • крэйсерская хуткасць — 120 км/г;
  • час знаходжання ў паветры — да 8 гадзін.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць