Грыф-1 — беларускі тактычны беспілотны лятальны апарат, сумеснай распрацоўкі КБ «Індэла», ААТ «Агат—сістэмы кіравання» і ААТ «Авіярамонтны завод 558».

Грыф-1
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык КБ «Індэла» (асноўная распрацоўка)
ААТ «Агат-сістэмы кіравання» (элементы інтэграцыі і комплексу)
Вытворца 558-ы авіяцыйны рамонтны завод
Першы палёт 2012
Эксплуатанты Сцяг Беларусі Беларусь

Распрацоўка і выпрабаванні правіць

Над стварэннем дрона працавалі адразу тры прадпрыемствы:

  • КБ «Індэла» — непасрэдна адказвала за распрацоўку беспілотнага апарата;
  • ААТ «Агат—сістэмы кіравання» — распрацавала асноўныя элементы інтэграцыі і комплексу;
  • ААТ «Авіярамонтны завод 558» — занялося пробнай і масавай вытворчасцю.

Беспілотнік рыхтаваўся па замове Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.

21 лютага 2012 года на ваенным аэрадроме Баранавічы, на лётным полі былі праведзены першыя тэставыя палёты. Спецыялісты тэставалі ўзлётна-пасадкавыя характарыстыкі, устойлівасць і кіравальнасць ў паветры. Першыя пробныя палёты пацвердзілі добрыя аэрадынамічныя паказчыкі планера.

Апісанне правіць

«Грыф-1» распрацаваны як двухбалачны планер з ужываннем кампазітных матэрыялаў. Узлёт ажыццяўляецца па тыпу самалёта з роўнай паверхні або з катапульты. Пасадка можа быць звычайнай або, у выпадку аварыі, пры дапамозе парашута. Таксама ёсць некалькі варыянтаў кіравання: уручную з зямлі або па раней зададзеных параметрах ў бартавым абсталяванні. Беспілотнік прызначаны для дзейнасці ў любы час сутак незалежна ад кліматычных умоў.

Дрон абсталяваны оптыка-электроннай сістэмай назірання, з магчымасцю змены тыпу карыснай нагрузкі па патрабаванні заказчыка (устаноўка лазернага далямера, мэтапаказальніка, апаратуры рэтрансляцыі і г.д.).

Характарыстыкі правіць

Дыяметр галоўнага вінта — 5,7 м; даўжыня — 3,99 м; вышыня — 1 м; маса пустога — 120 кг, поўнага — 170 кг; тып рухавіка — 1 ПД; максімальная хуткасць — 160 км/г, крэйсерская — 130 км/г; далёкасць палёту — 100 км; працягласць — 8 ч.

Функцыянал правіць

«Грыф-1» прызначаны для розных задач, у тым ліку:

  • разведка (тапаграфічная, радыётэхнічная, метэаралагічная і радыёлакацыйная) або назіранне;
  • выяўленне і распазнаванне наземных і надводных аб’ектаў;
  • вытворчасць радыёэлектронных перашкод.

Спасылкі правіць