Беспілотныя верталёты (канструктарскае бюро)

Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты» (раней «Індэла») — прыватная беларуская кампанія. Спецыялізуецца на беспілотных лятальных апаратах.

КБ «Беспілотныя верталёты»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1996
Ранейшыя назвы «Індэла» (1996—2018)
Заснавальнікі Уладзімір Чудакоў
Краіна
Размяшчэнне Беларусь Мінск, Фрунзенскі раён, вул. Пятра Глебкі, д. 15А[1]
Адрас
Галіна прамысловасць
Прадукцыя беспілотныя лятальныя апараты
Дэвіз Па-за чалавечай здольнасцю
Сайт uavheli.by

За час свайго існавання канструктарскае бюро стала адным з лідараў беспілотнай індустрыі. На 2022 год яно заставалася адзіным прадпрыемствам на постсавецкай прасторы з уласнай распрацоўкай і серыйнай вытворчасцю верталётных дронаў[2].

Гісторыя

правіць

У 1996 годзе 26-гадовы інжынер Уладзімір Чудакоў заснаваў Канструктарскае бюро «Індэла» (англ.: Independent Development LaboratoryЛабараторыя незалежнай распрацоўкі). У 1999 годзе КБ «Індэла» распрацавала сваю бартавую апаратуру і наземную станцыю кіравання беспілотнікам для Сухапутных войск і ВПС Беларусі.

У 2002 годзе створаны беспілотны верталёт «Індэла Вінтакрыл», які на авіясалоне «Макс-2005» у Жукоўскім (Маскоўская вобласць) атрымаў назву «Штыль». У 20032005 гадах КБ «Індэла» сумесна з маскоўскім ЗАТ «Карпарацыя радыёэлектронных і інфармацыйных тэхналогій» («КРІТ») распрацоўвала і вырабляла прылады кантролю радыёлакацыйнага суправаджэння і лічбавага кіравання станцыяй абароны. Да 2007 года прадпрыемства стварыла 4 беспілотныя верталёты: лабараторныя «Рэвалюцыя» і «Легіён», здымачныя «Індэла ФільмКам» і «ХайСкай». За 2007—2010 гады распрацавана 8 беспілотных самалётаў: лабараторны «Пацёмкін», паветраныя мішэні «Індэла Страла» (хуткасць 350 км/гадз), «Беркут» (400 км/гадз) і «Буравеснік» (600 км/гадз), разведвальныя «Індэла 6» (1,5 гадзіны палёту), «Індэла 6М» (10 гадзінаў), «Індэла 9» (электрарухавік, 1,5 гадзіны) і «Індэла 9М» (15 гадзінаў). У 20102012 створаны беспілотны самалёт «Грыф-1» з часам палёту да 8 гадзінаў і 3 беспілотныя верталёты: здымачны «Індэла Ай Скай», авіяхімічны «Індэла Кантры» і выпрабавальны «Індэла Скай Лэб». На 2013 год КБ выпускала звыш 10 відаў беспілотнікаў, у тым ліку верталёты разведкі і паветраныя мішэні, і з’яўлялася найбольшым іх вытворцам у Беларусі[3].

У верасні 2013 году КБ «Індэла» прадставіла на беларуска-расійскім вучэнні «Захад-2013» свой беспілотны верталёт «Індэла Інскай»[4]. У 2014 годзе беспілотнік запусцілі ў серыйную вытворчасць[5]. У лістападзе 2015 году вытворца беспілотнікаў «Адком Сістэмы» з Абу-Дабі (ААЭ) набыў КБ «Індэла»[6]. На парадзе 3 ліпеня 2017 года паказалі беспілотнік «Індэла Скай Бур», які меў далёкасць стральбы да 1700 метраў[7]. 21 лютага 2018 году Гаспадарчы суд Мінску распачаў справу аб банкруцтве КБ «Індэла», пасля чаго прадпрыемства ўзнавіла дзейнасць пад назвай Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты»[8].

1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро[9].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Сайт
  2. КБ ИНДЕЛА на портале «Российские беспилотники»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2022. Праверана 20 ліпеня 2022.
  3. Пятро Раманчук. Вялікія крылы беспілотнай авіяцыі // Звязда : газета. — 11 кастрычніка 2013. — № 192 (27557). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  4. Алена Стасюкевіч (26 верасня 2013). "Дэманстрацыя вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі беларускіх вытворцаў адбылася ў аэрапорце Гродна". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Архівавана з арыгінала 19 ліпеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2019.
  5. Вячаслаў Будкевіч (13 лістапада 2014). "«КБ Індэла» прэзэнтуе на выставе «Чалавек і бяспека» ў Мiнску першы сэрыйны айчынны беспілотны лятальны апарат верталётнага тыпу". БелаПАН. Праверана 17 сакавіка 2019.
  6. Андрэй Паротнікаў (18 кастрычніка 2017). "Не сварыцца з Расiяй і шукаць новых сяброў". Радыё «Рацыя». Архівавана з арыгінала 19 ліпеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2019.
  7. "Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці". Белтэлерадыёкампанія. 9 ліпеня 2017. Праверана 17 сакавіка 2019.
  8. "НАН Беларусі і «КБ Беспілотныя верталёты» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі". Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 29 жніўня 2018. Праверана 17 сакавіка 2019.
  9. Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.

Спасылкі

правіць