Indela-9 — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны ТАА «КБ Індэла».

Indela-9
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык ТАА «КБ Індэла»
Першы палёт 2008
Эксплуатанты Сцяг Беларусі Беларусь
Варыянты Indela-9M

Апісанне правіць

Корпус планера выкананы з кампазітных матэрыялаў і разлічаны на шматразовае прымяненне. Палётнае заданне можа выконвацца аўтаномным і радыёкарэктуемым спосабамі[1]. Дрон выкарыстоўвае оптыка-электронную сістэму з убудаваным лазерным дальнамерам. Сістэма падвескі двухвосевая з прамым прывадам, цалкам інтэгравана[2]. Канструкцыя апарата ўладкована такім спосабам, што яе пілатажна-навігацыйнае абсталяванне можна мяняць і пераўкамплектоўваць (па жаданні заказчыка), што ў сваю чаргу павялічвае дыяпазон магчымых задач[1].

Важнай асаблівасцю беспілотніка з’яўляецца наяўнасць электрарухавіка, чаго не было ў папярэдніх распрацоўках кампаніі «Indela»[3].

Функцыянал правіць

«Indela-9» можа прыцягвацца да рознага роду дзейнасці, у тым ліку[1]:

  • маніторынг месцаў пажараў, тэхнагенных здарэнняў, паводак, масавых беспарадкаў і тэрарыстычных пагроз;
  • ажыццяўленне пошукавых работ;
  • правядзенне аэраздымкі мясцовасці;
  • агляд ліній трубаправодаў і электраперадач, выяўленне пашкоджанняў і дэфектаў;
  • выкананне паветранай разведкі;
  • ажыццяўленне ахоўных мерапрыемстваў закрытых аб’ектаў і вялікіх тэрыторый;
  • сачэнне за рухомымі мэтамі.

Характарыстыкі правіць

Размах крылаў «Indela-9» даволі вялікі ў параўнанні з яго папярэднікам «Indela-6» – 9,1 м. Максімальная ўзлётная нагрузка складае 65 кг, а колькасць паліва — 20 л. Цяга аднаго рухавіка роўна 12,5 кВт, што дазваляе развіваць хуткасць да 140 км/г. Працягласць палёту — 10 гадзін, а статычны столь — 4 км[1].

Варыяцыі правіць

  • Indela-9M — працягласць палёту павялічана да 15 гадзін[3].

Зноскі

Спасылкі правіць