Беркут (Індэла)
«Беркут» — беларускі беспілотны лятальны апарат вытворчасці КБ «Індэла».
Індэла Беркут | |
---|---|
Тып | беспілотны лятальны апарат |
Распрацоўшчык | КБ «Індэла» |
Першы палёт | 2009 |
Эксплуатанты |
Беларусь Ангола |
Варыянты | Беркут-ВМ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Функцыянал
правіць«Беркут» уяўляе сабой паветраную мішэнь і прызначаны для імітавання нападаў дагукавых самалётаў і крылатых ракет. У беларускай арміі часта ўжываўся на вучэннях і выпрабаваннях мадыфікаваных ракетных комплексаў С-125, РПЦ 5Н62, ПАРГСН 5Г23, радыёўзрывальнікаў ЗУР В-860 і іншага. Эксплуатацыя «Беркута» дазваляе эканоміць на выдатках. Таксама памяншаецца працаёмкасць і складанасць арганізацыі лётных эксперыментаў.
Апісанне
правіцьДрон рабатызаваны. Корпус выкананы з кампазітных матэрыялаў з двума турбарэактыўнымі рухавікамі. Пасадка парашутная. Галоўныя рэжымы палёту забяспечваюцца наземнымі сродкамі кіравання. Таксама ў аператыўным рэжыме магчыма змена палётнага задання, прыёму і адлюстравання знешнетраекторнай і тэлеметрычнай інфармацыі. Наземнае абслугоўванне ў асноўным складаецца з аўтаматызаванай сістэмы кантролю і комплексу тэхналагічнага абсталявання. Усе гэтыя сродкі забяспечваюць беспілотніку праверку і правядзенне спраўнасці бартавых сістэм, правядзенне падрыхтоўкі да старту і паўторнага ўжывання.
Дрон дзейнічае ў складзе беспілотнага комплексу, які прадстаўлены непасрэдна лятальным апаратам у складзе з радыёлакацыйным імітатарам адлюстраванага сігналу «РІЦ»[1].
Характарыстыкі
правіцьДыяметр галоўнага вінта — 2,82 м; даўжыня беспілотніка — 2,38 м; максімальная маса — 34 кг; тып рухавіка — 1 ТРД; цяга — 1х0.23 кН; максімальная хуткасць апарата — 360 км/г; працягласць палёту — 30 хвілін; радыус дзеяння — 80 км; крэйсерская хуткасць — 150 км/г; столь — 3 км.