Лудовіка Мадзаліна
Лудовіка Мадзаліна (італ.: Ludovico Mazzolino; 1480, Ферара — 1528?, Ферара) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння.
Лудовіка Мадзаліна | |
---|---|
італ.: Ludovico Mazzolino | |
Дата нараджэння | 1480[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1528[3][2][…] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Ферары. Звесткі пра год нараджэння, раннія гады і адукацыю — не захаваліся. Паводле здагадак, ён мог вучыцца ў майстэрні ферарскага мастака Ларэнца Коста (1465—1535). Верагодна, што ён навучаўся ў майстэрні мясцовага мастака Даменіка Панеці (1560—1530), які быў настаўнікам Гарафала (Бенвенута Тызі).
Аналіз твораў мастака паказвае, што найбольшы ўплыў на мастацкую манеру аказалі Бакачына і ферарскі мастак Гарафала, г.зн. Бенвенута Ціцы (1481—1559). Большасць карцін Лудовіка былі створаны на замову Эрколе I д’Эстэ, герцага Ферарскага.
У 1521 годзе ён 3ажаніўся з Джаванвай, сястрой мастака Барталамеа Вакі (венецыянскі мастак мяжы XV—XVI стагоддзяў). Меў дзвюх дачок — Клаўдзію і Карнэлію.
Памёр у горадзе Ферара падчас эпідэміі чумы, якая спустошыла рэгіён каля 1528 года.
Зноскі
- ↑ Lodovico Mazzolino // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ludovico Mazzolino // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.