Эрколе I д’Эстэ (італ.: Ercole I d'Este, Ercole di Ferrara, фр.: Hercule Ier d'Este; 26 кастрычніка 1431 — 25 студзеня 1505) — прадстаўнік італьянскага дваранскага роду д'Эстэ, герцаг Модэны (1471), Ферары і Рэджа-Эмілія.

Эрколе I д’Эстэ
італ.: Ercole I d'Este, Ercole di Ferrara
герцаг Ферары, Модэны і Рэджыа
1471 — 25 студзеня 1505
Папярэднік Борса д'Эстэ
Пераемнік Альфонса I д’Эстэ
Нараджэнне 26 кастрычніка 1431(1431-10-26)
Ферара
Смерць 25 студзеня 1505(1505-01-25) (73 гады)
Ферара
Месца пахавання
Род д’Эстэ
Бацька Нікало III д'Эстэ
Маці Рычыярды дзі Салюца
Жонка Элеанора Арагонская
Дзеці Ізабела, Беатрычэ, Альфонса I, Фернанда, Іпаліта I, Сігізмунда
Дзейнасць арыстакрат
Бітвы
Узнагароды
ордэн Падвязкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эрколе (Эркюль) д’Эстэ нарадзіўся ў Ферары, у сям'і Нікола III д'Эстэ (13831441), маркіза Ферары і сеньёра Модэны і яго трэцяй жонкі Рычыярды дзі Салюца (пам. 1474). Будучы герцаг Ферары і Модэны атрымліваў адукацыю пры двары Альфонса V, караля Арагонскага і Неапалітанскага, дзе правёў 15 гадоў — з 1445 па 1460 год. Эрколе асвоіў там не толькі ваенныя мастацтвы і рыцарскія дабрадзейнасці, але таксама стаў вялікім знаўцам антычнай архітэктуры і вытанчаных мастацтваў, што ў далейшым нямала спрыяла яго рэпутацыі знатака і заступніка італьянскага Адраджэння.

У 1471 годзе, пасля смерці свайго зводнага брата Борса, Эрколе становіцца герцагам Ферарскім. Пазней, у 1473 годзе ён бярэ шлюб з Элеанорай Арагонскай, унучкай Альфонса V. Гэты саюз, заключаны 3 ліпеня ў Неапалі, яшчэ больш умацоўвае сілу і моц Ферары.

Шлюб і дзеці правіць

Жонка: Элеанора Арагонская (22 чэрвеня 145011 кастрычніка 1493) — дачка Фернанда I, караля Неапалітанскага і Ізабелы дэ Клермон, прынцэсы дзі Таранта.
Дзеці:

Эрколе меў двух пазашлюбных дзяцей: