Лужыцкі альянс
Лужыцкі альянс (в.-луж.: Łužiska Alianca н.-луж.: Łužyska Alianca ням.: Lausitzer Allianz) — рэгіянальная палітычная партыя, якая дзейнічае ў Германіі ў федэральных землях Саксонія і Брандэнбург і прадстаўляе інтарэсы лужыцкага народа.
Лужыцкі альянс | |
---|---|
Лідар | Hannes Wilhelm-Kell[d] |
Дата заснавання | 26 сакавіка 2005 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | рэгіяналізм[d] |
Колькасць членаў | 90 |
Сайт | lausitzer-allianz.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСучасны Лужыцкі альянс з'яўляецца пераемнікам Лужыцкай народнай партыі (Serbska Ludowa Strona), якая была заснавана 2 лістапада 1919 года пад першапачатковай назвай «Łužiska Ludowa Strona» (Lausitzer Volkspartei). У 1924 годзе партыя атрымала новую назву «Сорбская/Вендская народная партыя» — «Serbska Ludowa Strona» (Wendische Volkspartei). Партыя прадстаўляла палітычныя інтарэсы лужыцкаг народа і патрабавала прызнання раўнапраўя для лужычанаў у грамадскім жыцці Германіі. Першым старшынёй партыі быў лужыцкі грамадскі дзеяч Арнашт Барт-Брэзінчанскі. Партыя распрацавала праграму, якая прадугледжвае мірнае суіснаванне лужыцкага і нямецкага народа і заклікае ўнесці ў заканадаўства палажэнні, якія прадпісваюць дзяржаўную і культурную роўнасць лужыцкага народа.
У 1920 годзе з партыі выйшаў Палітычны камітэт Таварыства святых Кірыла і Мяфодзія, якога не задавальняла палітычная праграма партыі, не адпавядаўшая палітычнай лініі хрысціянскіх дэмакратаў Германіі. У 1924 годзе Лужыцкая народная партыя ўступіла ў Саюз нацыянальных меншасцяў Германіі, дзе яе інтарэсы прадстаўляў пісьменнік Ян Скала. У 1924 годзе старшынёй партыі быў Якуб Лорэнц-Залескі, які быў на гэтай пасадзе да 1933 года, калі дзейнасць партыі была забароненая нацыстамі. У 1925 годзе Лужыцкая народная партыя сфармавала Нацыянальны савет разам з культурна-грамадскімі арганізацыямі «Домавіна» і «Маціца сербская».
8 верасня 1946 года ў пункце № 3 выніковага дакумента з'езду «Домавіны» была вылучана прапанова ўзнавіць Лужыцкую народную партыю, аднак гэта рашэнне не было ажыццёўлена з-за адмовы кіруючых камуністычных уладаў і савецкай акупацыйнай адміністрацыі.
Партыя пад ранейшай назвай «Serbska Ludowa Strona» (SLS) была адноўлена пасля аб'яднання Германіі на Устаноўчым з'ездзе ў Котбусе, які адбыўся 26 сакавіка 2005 года. На III з'ездзе партыі, які адбыўся 26 красавіка 2010 года, партыя была перайменаваная ў Лужыцкі альянс. На гэтым з'ездзе было абвешчана, што партыя прытрымліваецца цэнтрысцкіх палажэнняў і з'яўляецца адкрытай для прыняцця ў свае шэрагі на правах калектыўных членаў розных лужыцкіх грамадскіх і палітычных рухаў.
З сакавіка 2009 года партыя ўдзельнічае ў якасці назіральніка ў Еўрапейскім свабодным альянсе.
Арганізацыйная структура
правіцьВышэйшым органам партыі з'яўляецца з'езд, які збіраецца адзін раз у два гады. У перыяд паміж з'ездамі дзейнічаюць Генеральны савет і Выканаўчы камітэт. Генеральны савет, які выбіраецца на чарговым з'ездзе, адказвае за кіраванне партыяй у перыяд паміж з'ездамі. Выканаўчы камітэт складаецца з розных аддзелаў, якія выконваюць рашэнні з'езда.
Лужыцкі альянс падзяляецца на дзве рэгіянальныя асацыяцыі па геаграфічнай прыкмеце ў Ніжняй Лужыцы і Верхняй Лужыцы. Гэтыя дзве асацыяцыі ў сваю чаргу падпадзяляюцца на мясцовыя арганізацыі.
У цяперашні час старшынёй партыі з'яўляецца Ханес Вільгельм-Кель.
Літаратура
правіць- Jakub Jarosław Sokół: Serbołużyckie Stronnictwo Narodowe / Łużycki Alians jako partia narodu i regionu (Translated Title: Sorbian National Party / Lusatian Alliance as a national minority and regional party). In: Nationalities Affairs (38/2011), Seite 145-162
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (ням.)