Лукас Мертэнс (ням.: Lukas Märtens, нар. 27 снежня 2001, Магдэбург) — нямецкі плывец, алімпійскі чэмпіён 2024 года на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы 2022 года.

Лукас Мертэнс
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзіўся 27 снежня 2001(2001-12-27)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Рост 192 см[1]
Вага 75 кг[1]

Біяграфія

правіць

У 2021 годзе на Алімпійскіх гульнях у Токіа прыняў удзел у заплывах на 200, 400 і 1500 метраў вольным стылем, дзе не змог пераадолець бар’ер папярэдняга раунда. У складзе эстафетнай каманды Германіі ў эстафеце 4 па 200 метраў стаў сёмым.

У чэрвені 2022 года на чэмпіянаце свету ў Будапешце на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем ён заваяваў сярэбраны медаль. Праз год на чэмпіянаце свету ў Фукуоку на гэтай жа дыстанцыі стаў трэцім.

На чэмпіянаце Еўропы 2022 года ў Рыме стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем, а таксама заваяваў срэбра на дыстанцыі 800 метраў вольным стылем.

У горадзе Доха, на чэмпіянаце свету 2024 года, заваяваў бронзу на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем.

У першы дзень плавальнай праграмы летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года на дыстанцыі 400 метраў вольным стылем заваяваў залаты алімпійскі медаль з вынікам 3:41,78, стаўшы першым у гісторыі пераможцам з Германіі ў гэтай дысцыпліне (у 1988 годзе перамагаў Увэ Даслер з ГДР).

Зноскі