Лупалаўскі лагер смерці

Лупалаўскі лагер смерці (шталаг № 813) створаны нямецкімі акупантамі ў жніўні 1941 года на ўскраіне Магілёва — у раёне Лупалава для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных[1].

Мемарыял «Лупалаўскі лагер смерці».

Лагер быў абнесены калючым дротам, па якім прапускаўся электрычны ток. Вязняў ўтрымлівалі ў антысанітарных умовах (лютаваў тыф), катавалі, марылі голадам, расстрэльвалі. За час існавання лагера да 1943 года знішчана больш за 40 тысяч чалавек, вядомыя імёны толькі 389 з іх[2]

На тэрыторыі былога лагера смерці знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў. У ёй пахаваныя 53 воіна, якія загінулі ў чэрвені 1944 года ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на подступах да Магілёва ў раёне Лупалава. Сярод іх воіны 238-й дывізіі 121-га стралковага корпуса 50-й арміі і 369-й дывізіі 62-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.

У памяць аб вязнях лагера смерці і воінах Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1944 годзе ў раёне Лупалава, узведзены мемарыяльны комплекс.

Зноскі

  1. Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
  2. MOGILEV.BY Паклонны крыж на брацкай магіле былога канцэнтрацыйнага лагера з’явіцца ў Магілёве Архівавана 15 мая 2012.