Лутрафор
Лутрафор (лац.: Loutrophoros) — адмысловая форма старажытнагрэчаскай керамікі. Ад іншых відаў керамічных сасудаў лутрафор адрозніваецца доўгім горлам і ручкамі асаблівай формы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Loutrophoros_Louvre_CA1960.jpg/250px-Loutrophoros_Louvre_CA1960.jpg)
Лутрафор выкарыстоўваўся для захоўвання вады ў шлюбных і пахавальных цырымоніях і тым самым па культавым прызначэнні аналагічны лекіфу або лебес гамікос. Таму яго часта выяўляюць у пахаваннях незамужніх жанчын. Лутрафор таксама адлюстроўваўся на саміх надмагіллях як скульптура або рэльеф. Шматлікія выявы лутрафораў можна сустрэць на могілках Керамік у Афінах.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лутрафор