Луіза Хамарстрэм
Луіза (Лавіса) Катарына Хамарстрэм (швед. Lovisa (Louise) Katarina Hammarström, 25 мая 1849 — 5 лістапада 1917) — шведскі хімік. Першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала спецыялізаваную адукацыю па хіміі.
Луіза Хамарстрэм | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1849 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1917 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 25 мая 1849 года ў парафіі Хошэ (швед. Hosjö församling) Даларна. Яе бацька быў святаром, меў медыцынскую адукацыю. Яна асірацела яшчэ ў раннім узросце.
Цікавасць Луізы Хамарстрэм да хіміі з’явілася яшчэ ў дзяцінстве дзякуючы зносінам з хімікамі, што працавалі на металургічнай вытворчасці. У далейшым яна была студэнткай ў Стакгольмскім універсітэце Констфак, брала прыватныя ўрокі па хіміі, а ў другой палове 1870-х гадоў працавала асістэнтам ў лабараторыі Вернера Кронквіста, выконвала аналізы на мыш’як. Затым яна працавала хімікам-мінералогам на прадпрыемствах Бонгбра (1881—1887), Фагерсты (1887—1891), Шысхютана (1893).
У 1893 годзе, праз 18 гадоў працы асістэнткай, яна адкрыла ўласную лабараторыю ў Капарбергу (цяпер — лен Даларна) і працавала ў галіне мінералогіі і геалогіі. Тут яна ў асноўным даследавала руды, металы і хімічныя рэчывы, у прыватнасці, праводзіла агульны хімічны аналіз. Яе асістэнткамі былі Эльса Кронквіст, верагодна, дачка Вернера Кронквіста, і Марыя Лейдстрэм. Усяго прыватная лабараторыя Луізы Хамарстрэм за 16 гадоў выканала 29 тысяч аналізаў.
Памерла 5 лістапада 1917 года ў Стакгольме.
Зноскі