Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт

Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Northwestern State University of Louisiana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў мястэчку Накеташ у штаце Луізіяна.

Луізіянскі паўночна-заходні дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Northwestern State University of Louisiana
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Northwestern State University of Louisiana
Заснаваны 1884
Студэнты 11 447[1]
Размяшчэнне Накеташ, Луізіяна, ЗША
Сайт nsula.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта першая вышэйшая школа ў штаце, якая запрапанавала абітурыентам адукацыйныя праграмы ў галіне медсястрынства і бізнесу. Вучэльня, разам са шматлікімі іншымі дзяржаўнымі вучэльнямі штата, атрымала статус універсітэта ў 1970 годзе. Універсітэт быў адной з першых шасці вучэльняў, якія ўвайшлі ў праграму сумеснага прадпрыемства з НАСА. Студэнты працавалі з навукоўцамі НАСА, каб дапамагаць аналізаваць дадзеныя і праводзіць даследаванні для місіі шатла "Калумбія" ў 1996 годзе. Універсітэт прапануе больш за 50 адукацыйных праграм. Таксама кіраўніцтва вучэльні сцвярджае, што мае больш за 70 тысяч выпускнікоў.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць