Луі Булонь Малодшы
Луі дэ Булонь, у літаратуры завецца Малодшым (фр. Louis de Boullogne, le Jeune; 19 лістапада 1654, Парыж — 21 лістапада 1733, там жа) — французскі прыдворны жывапісец, гравёр эпохі барока, прафесар (1693), дырэктар Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры (з 1722).
Луі Булонь Малодшы | |
---|---|
фр.: Louis de Boullogne | |
![]() | |
Дата нараджэння | 19 лістапада 1654[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 1733[3][4][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Луі Булонь Старэйшы |
Дзеці | Jean de Boullonges[d] |
Род дзейнасці | мастак, прыдворны мастак |
Уплыў | Bon Boullogne[d] |
Уплыў на | Луі Галош[d], Nicolas Bertin[d], Michel de Cornical[d] і Jacques-François Courtin[d] |
Член у | |
Узнагароды |
![]() Рымская прэмія[d] (27 мая 1673) |
![]() |
Біяграфія Правіць
Луі дэ Булонь нарадзіўся 19 лістапада 1654 года ў горадзе Парыжы ў сям’і мастака Луі дэ Булоня (поўнага цёзкі), вядомага як Le Vieux (1609—1674). Брат мастака Бона Булоня Старэйшага, вядомага як L’Aîné (1649—1717), і мастачкі Мадлен Булонь (1646—1710).
Першыя ўрокі малявання атрымаў пад кіраўніцтвам свайго бацькі. На 18 годзе жыцця быў удастоены акадэмічнай прэміі і за каралеўскія грошы адпраўлены на вучобу ў Італію. Пасля вяртання ў Парыж працаваў пераважна над рэлігійнымі сюжэтамі. У 1681 годзе стаў членам Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры, у 1693 годзе — прафесарам Акадэміі, у 1722 годзе — яе дырэктарам, а ў 1725 годзе атрымаў тытул «першага каралеўскага жывапісца» Людовіка XV.
Луі дэ Булонь памёр 21 лістапада 1733 г. у родным горадзе.
Сярод яго вядомых вучняў Нікаля Бертэн.
Зноскі
- ↑ Louis Boullongne // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Louis de (II) Boullogne
- ↑ Louis de Boullogne The Younger — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.