Лысая (гара, Пастаўскі раён)
Лысая гара — помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на адлегласці 4 кіламетраў на паўднёвы захад ад Паставаў. Мае плошчу 2,2687 га і вышыню 155 метраў над узроўнем мора. Абмежавана на захадзе і поўначы поймай ракі Спорыцы, на ўсходзе – лагчынай, на поўдні – шашой Паставы–Лынтупы.
Вышыня | 155 м |
---|---|
Размяшчэнне | Пастаўскі раён, Віцебская вобласць |
Каардынаты | 55°05′22″ пн. ш. 26°48′08″ у. д.HGЯO |
Гара Лысая ўяўляе сабой адасобленае адносна невялікае ўзвышша, якое ўтварылася ў час апошняга зледзянення. Гэта тыповы марэнны ўзгорак, які мае ўнікальную правільную форму з пукатай вяршыняй і роўнымі павольнымі схіламі. Пры параўнальна невялікіх памерах (200х60 м) і адноснай вышынёй 15 м.
Схілы гары маюць нахіл да 15–18 градусаў, а з паўночнага захаду, дзе яе падмывае рака Спорыца, утварылася агаленне вышынёй 15 метраў і стромкасцю схілаў да 60 градусаў.
Складзены марэнны ўзгорак чырвона-бурымі марэннымі супескамі і суглінкамі з пражылінамі шакаладных глін і невялікай колькасцю жвіру і галькі.
Узрост 20–17 тысяч гадоў, утварылася шляхам адкладання марэны ў целе ледавіка.