Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя Івана Бабэрскага

Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя Івана Бабэрскага (укр.: Львівський державний університет фізичної культури імені Івана Боберського) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе работнікаў фізічнай культуры і спартсменаў; знаходзіцца ў Львове (Украіна). Заснавана неўзабаве пасля канчатковага ўваходжання Львова ў склад УССР, у 1946 годзе, як львоўскі тэхнікум фізічнай культуры, пазней — інстытут фізкультуры.

Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя І. Бабэрскага
Заснаваны 1946
Рэктар Яўген Нікадзімавіч Прыступа[d]
Размяшчэнне Сцяг Украіны Украіна, Львоў
Юрыдычны адрас Львоў, вул. Касцюшкі, 11
Сайт ldufk.edu.ua

Вядучая фізкультурная навучальная ўстанова Заходняй Украіны. Колькасць студэнтаў — каля 1 800. Інстытут выхаваў звыш 100 чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў, 27 заслужаных майстроў спорту, звыш 130 майстроў спорту міжнароднага класа.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Факультэт фізічнай рэабілітацыі
  • Факультэт фізічнага выхавання
  • Факультэт спорту
  • Факультэт турызму
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, паслядыпломнай і завочнай адукацыі

Кафедры правіць

  • Кафедра тэорыі спорту і фізічнай культуры
  • Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры
  • Кафедра фізічнай тэрапіі і эргатэрапіі
  • Кафедра біяхіміі і гігіены
  • Кафедра анатоміі і фізіялогіі
  • Кафедра гуманітарных дысцыплін
  • Кафедра інфарматыкі і кінезіялогіі
  • Кафедра эканомікі, менеджменту і гатэльна-рэстараннага бізнесу
  • Кафедра педагогікі і псіхалогіі
  • Кафедра фітнэсу і рэкрэацыі
  • Кафедра турызму
  • Кафедра спартыўнага турызму
  • Кафедра лёгкай атлетыкі
  • Кафедра зімовых відаў спорту
  • Кафедра водных і неалімпійскіх відаў спорту
  • Кафедра фехтавання, боксу і нацыянальных адзінаборстваў
  • Кафедра атлетычных відаў спорту
  • Кафедра гімнастыкі
  • Кафедра харэаграфіі і мастацтвазнаўства
  • Кафедра ўкраінскай і замежных моў
  • Кафедра спартыўных і рэкрэацыйных гульняў
  • Кафедра футболу
  • Кафедра стральбы і тэхнічных відаў спорту
  • Кафедра здароўя чалавека
  • Кафедра алімпійскай адукацыі

Спецыяльнасці правіць

Бакалаўрыят правіць

  • Сярэдняя адукацыя (фізічная культура)
  • Сярэдняя адукацыя (здароўе чалавека)
  • Фізічная культура і спорт
  • Харэаграфія
  • Менеджмент
  • Фізічная тэрапія, эргатэрапія
  • Гатэльна-рэстаранная справа
  • Турызм

Магістратура правіць

  • Сярэдняя адукацыя (фізічная культура)
  • Сярэдняя адукацыя (здароўе чалавека)
  • Фізічная культура і спорт
  • Харэаграфія
  • Фізічная тэрапія, эргатэрапія
  • Турызм

Паслядыпломная адукацыя (аспірантура) правіць

Спецыяльнасці савета па абароне дысертацый на суісканне вучоных ступеняў кандыдата навук у галіне фізічнага выхавання і спорту (доктара філасофіі, PhD):

  • Алімпійскі і прафесійны спорт
  • Фізічная культура, фізічнае выхаванне розных груп насельніцтва
  • Фізічная рэабілітацыя

Спасылкі правіць