Любасна (курганны могільнік)

Любасна — курганны могільнік каля вёскі Любасна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі, на паўночным беразе возера Белае.

Апісанне правіць

15 паўсферычных насыпаў вышынёй 1,5-2 м, дыяметрам 5-6 м, 3 з іх размешчаны за 0,3 км на поўнач ад асноўнай групы. Даследавала ў 1974 годзе З. М. Сяргеева, раскапаны 2 курганы. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены кальцыніраваныя косці і рэшткі прамавугольнага згарэлага зруба. Могільнік датуецца VIII—X ст.

Літаратура правіць

  • Будзько, У. Д. Курганны могільнік (в. Любасна) / У. Д. Будзько // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 170.
  • Памятники геологии // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Л. Соловьева. — Верхнедвинск : О. В. Молодечкин, 2005. — С. 14.

Спасылкі правіць