Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт
Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Lubelska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Любліне.
Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Politechnika Lubelska | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Lubelska |
Міжнародная назва | Lublin University of Technology |
Заснаваны | 1953 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Пётр Кацэйка |
Рэктар | Zbigniew Pater[d][1] |
Студэнты | 9 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Люблін |
Юрыдычны адрас | вул. Надбыстжыцка 38D,20-618 г. Люблін, Польшча |
Сайт | pollub.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваны ў 1953 годзе ў Любліне як Вячэрняя інжынерная школа. Адначасова са стварэннем школы пачаў функцыянаваць яе першы факультэт - механічны. У 1965 годзе вучэльню перайменавалі ў Вышэйшую інжынерную школу. У тым жа годзе быў створаны факультэт грамадзянскага будаўніцтва, годам раней - электратэхнічны факультэт. У 1977 годзе Вышэйшую інжынерную школу перайменавалі ў Політэхніку. У 1988 годзе быў створаны факультэт кіравання і асноў тэхнікі, які з 28 снежня 2007 года быў ператвораны ў факультэт кіравання. У 2003 годзе факультэт электратэхнікі быў ператвораны ў факультэт электратэхнікі і інфарматыкі. Са снежня 2007 года ў ВНУ дзейнічае шосты факультэт - факультэт асноў тэхнікі.
З'яўляецца адным з пяці дзяржаўных універсітэтаў у Любліне, з якіх адзіны мае тэхнічны профіль. Універсітэт прапануе праграмы навучання на ўзроўні бакалаўра, інжынера, магістра і доктара. Уключае 14 навучальных будынкаў, частка з якіх - гістарычныя сядзібы. Адміністрацыя ўніверсітэта размешчана ў гістарычных будынках былога палаца Сабескіх на вул. Бернардынскай у цэнтры горада.
Факультэты
правіць- Механічны
- Электратэхнікі і інфарматыкі
- Будаўніцтва і архітэктуры
- Інжынерыі навакольнага асяроддзя
- Упраўлення
- Асноў тэхнікі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/337ae4a1-4e95-456f-bc53-d8d54b952a53 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.